image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прадухіліць бяду РАЗАМ!(Мядзельскі раён)

846
Прадухіліць бяду – галоўны прынцып работы выратавальнікаў. У мэтах папярэджання ўзнікнення пажараў і недапушчэння гібелі людзей ад іх, а таксама ў мэтах актывізацыі работы ў жылым сектары работнікамі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіцца штодзённая прафілактычная работа, якая заклікае ахапіць максімальную колькасць жыхароў раёна. 

Падчас прафілактычных мерапрыемстваў у жылым сектары работнікі МНС сумесна з зацікаўленнымі праводзяць гутаркі і інструктажы па мерах пажарнай бяспекі, уручаюць памяткі і лістоўкі супрацьпажарнай накіраванасці, звяртаюць асобую ўвагу на выкананне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога і газавага атаплення, электрычнага абсталявання, на недапушчэнне курэння ў ложку і пакіданне непаўналетніх без нагляду. Работнікі МНС прыводзяць прыклады статыстычных данных па пажарах і гібелі людзей у раёне і ў цэлым па рэспубліцы, падрабязна раз’ясняюць трагічныя наступствы, якія хаваюцца за сухімі лічбамі і тыя правілы і патрабаванні, дзякуючы якім іх атрымалася б пазбегнуць. Акрамя жылых дамоў падчас рэйдавых мерапрыемстваў увага надаецца гаспадарчым пабудовам.

Таксама выратавальнікі надаюць асаблівую ўвагу домаўладанням, якія даўно “засталіся без гаспадара”, бо ў пустуючых дамах часцяком збіраюцца пабочныя асобы: грамадзяне без пэўнага месца жыхарства выкарыстоўваюць данныя пабудовы для пастаяннага месца жыхарства. А ў гэтым выпадку часта маюць месца быць цыгарэты і алкаголь, і як вынік – пажар.

 Работнікі МНС прыводзяць прыклады статыстычных данных па пажарах і гібелі людзей у раёне і ў цэлым па рэспубліцы, падрабязна раз’ясняюць трагічныя наступствы, якія хаваюцца за сухімі лічбамі і тыя правілы і патрабаванні, дзякуючы якім іх атрымалася б пазбегнуць. 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть