image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пераможцы віктарыны ад раённых ратавальнікаў – дзеці (Бярэзінскі раён)

381
Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ганарыцца даўнім, цесным і грунтоўным прафесійным сатрудніцтвам з раённай газетай “Бярэзінская панарама”. 

Так, у мінулым 2020 годзе на пастаяннай аснове быў наладжаны выпуск дзіцячай старонкі ў газеце. Яна змяшчае парады дзя дзяцей аб правілах паводзінаў у розных сітуацыях, маляўнічыя заданні, крыжаванкі. Публікуюцца і літаратурныя творы нашых юных аўтараў, што дасылаліся дзецьмі на конкурс “Ратавальнікі вачыма дзяцей”. У адным з выпускаў дзіцячай рубрыкі быў аб’яўлены своеасаблівы конкурс-віктарына для дзетак: аўтары першых трох электронных лістоў з правільнымі адказамі атрымаюць узнагароды ад рэдакцыі і ратавальнікаў. У прызначаны час у Бярэзінскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях сабраліся сем’і Харытановіч, Семеняка, Маркоўскіх, Вянглінскіх.

Вітаючы прысутных, начальнік Бярэзінскага РАНС Мікалай Андрыевіч сказаў:

-          Дзякуй вам за ўдзел у віктарыне і навучанне дзяцей з самага маленства правілам бяспечнага жыцця. Гэта надзвычай важна дзеля іх будучыні. Толькі ў маленстве асноўныя правілы і законы існавання засвойваюцца трывала і назаўжды!

Цеплыя словы падзякі сказала і галоўны рэдактар раёнкі Юлія Букель. Кожная сям’я атрымла ад рэдакцыі салодкі падарунак і падзяку, ад ратавальнікаў – карысныя рэчы ў залежнасці ад узросту дзіцяці. Расказалі сем’ям і пра часопіс “Юны ратавальнік”, які таксама прапануе, акрамя мноства цікавай інфармацыі пра бяспеку, нямала конкурсаў і віктарын.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть