image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Важней за ўсе – надвор’е ў доме... (Бярэзінскі раён)

595
Любоў і павага людзей адзін да аднаго складваюць цёплае надвор’е ў доме. А яшчэ – адрамантаваная печка, спраўныя электрасеткі і запалкі ў зоне недасягальнасці для дзяцей. Апошнія ўмовы складваюць агульнае бяспечнае “надвор’е” ў сям’і. Амаль штодня бярэзінскія ратавальнікі праводзяць прафілактычную работу ў жыллі грамадзян. Чарговы рэйд прайшоў у вёсцы Жорнаўка.

Да работы прыцягнуты спецыяліст Бярэзінскага сельвыканкама, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС, журналіст мясцовай газеты “Бярэзінская панарама”. Галоўны ўпор у рабоце рабіўся на наведванне жылля састарэлых грамадзян, інвалідаў. Асноўныя парушэнні, якія сустракаюцца ў жыллі грамадзян – няспраўныя пажарныя апавяшчальнікі (без батарэйкі), не пабеленыя і не вычашчаныя ад сажы коміны, расколіны вакол топліўнай дзверкі печы. Як заўседы, мы нагадалі людзям дбайна сачыць за “справамі супрацьпажарнымі” ў доме, уручылі памяткі і буклеты, расказалі пра пажары ў Бярэзінскім раёне. У арсенале падарункаў ратавальнікаў – не толькі памяткі і буклеты, але і пажарныя апавяшчальнікі, элементы харчавання да іх. Так, у доме грамадзяніна Афанасьева мы ўсталявалі апавяшчальнік, і гаспадар не прамінуў тут жа праверыць яго з дапамогай запаленай цыгарэты… “Гляньце, працуе!” – радасна здзівіўся ён звонкаму сігналу прыбора. Яшчэ у адным домаўладанні гаспадыня была вельмі ўдзячна за батарэйку да апавяшчальніка: сама тут жа яе замяніла і прымацавала прыбор за столі. Шкада, што на роздумы пра набыццё батарэйкі ёй спатрэбілася амаль тры гады…

Ратавальнікі нагадваюць: адрамантаваць печ, не пакідаць без нагляду працуючыя электрапрыборы, выходзіць пакурыць на вуліцу, сачыць за гульнямі дзяцей – не складана. Роўна, як і купіць батарэйку ў пажарны апавяшчальнік. Нераўнадушша да пытанняў бяспекі ўратуе вашу маёмасць і жыццё ад страшнай бяды – пажара.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть