image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

НЕ курыць – у бяспецы жыць (Мядзельскі раён)

329

Па статыстыцы, большая колькасць пажараў адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Вельмі часта можна назіраць, як многія людзі кідаюць запалкі і недакуркі куды ім захочацца.

Каб яшчэ раз нагадаць жыхарам Мядзельшчыны аб шкодзе курэння, расказаць і паказаць, да чаго прыводзіць гэтая згубная звычка 27 лістапада работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адправіліся ў аграгарадок Будслаў. Размясціўшыся ў памяшканні сельскага Дома культуры ратавальнікі імкнуліся данесці да кожнага, хто прыйшоў на мерапрыемства, якое праводзілася ў рамках акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!”, інфармацыю аб перавагах жыцця без цыгарэт. Рабілі гэта работнікі МНС у незвычайнай форме. Уладальнікам смартфонаў было прапанавана разгадаць “Галаваломкі ад вавёркі”. Больш азартных удзельнікаў чакала пляцоўка “Здаровы азарт”, дзе мясцовыя жыхары паказалі сваю ўважлівасць і веды, за што атрымлівалі ў падарунак арэшак і сувенірную прадукцыю з выявай вавёркі – галоўнага атрыбута кампаніі “Не чакай вавёрачку – тушы недакурак”. Тым, хто пагаджаўся адмовіцца ад курэння, было прапанавана “забіць на шкодную звычку” пры дапамозе малатка і цвікоў.

Акрамя гэтага работнікі МНС падчас мерапрыемства нагадалі грамадзянам, што нельга быць раўнадушнымі да тых, хто знаходзіцца побач, неабходна дапамагаць выратавальнікам праводзіць прафілактычныя гутаркі з тымі, хто мае звычку пакурыць у нецвярозым стане.

Каб пазбегнуць трагедыі выконвайце элементарныя правілы пажарнай бяспекі, а таксама захоўваеце запалкі ў месцах, недаступных для дзяцей. Памятаеце, што лягчэй прадухіліць пажар, чым потым шкадаваць пра яго наступствы!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Кампания МЧС "Будь рядом с ребенком"
Кампания МЧС "Будь рядом с ребенком"
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть