image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Памочніца ратавальнікаў наведала капыльскія крамы! (Капыльскі раён)

724

Ужо ведаюць нават школьнікі, што непатушаны недакурак, які ўпаў на ложак або падлогу, здольны ўжо прыкладна праз дзве хвіліны ўспалымніцца, а затым выклікаць пажар. Але калі паліць ці не паліць – выбар кожнага, то тушыць за сабой недакуркі – прамы абавязак усіх курцоў. Ужо не першы год па краіне крочыць кампанія, а яе герой – усім вядомая шустрая вавёрачка.


Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС "Не чакай вавёрачку – тушы недакурак" накіравана, каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Яе мэтавая аўдыторыя – людзі, якія не выконваюць правілы бяспекі. Чаму галоўнай гераіняй кампаніі выбрана менавіта вавёрачка? Бо шустры і разумны звярок можа хутка апынуцца там, дзе заўважаны тлеючы недакурак, і патушыць яго замест бестурботнага курца.

Кампанія выкарыстоўвае два слоганы: «Вавёрачка прыйшла!» і «Не чакай вавёрачку – тушы недакурак!», абраныя яны невыпадкова. Па-першае, па меркаванні распрацоўнікаў, камічнасць фраз маментальна ўключае ўяўленне і дазваляе ярка прадставіць выяву пухнатых ахоўнікаў правіл пажарнай бяспекі. Па-другое, асацыяцыі, якія ўзнікаюць ад гэтых фраз, будуць асабліва блізкія групе падвышанай рызыкі – людзям, якія вядуць нецвярозы лад жыцця.

Вось і на Капыльшчыне ў гандлёвых кропках на бутэльках, над паліцамі з алкагольнай прадукцыяй размясцілі тэматычныя таблічкі і біркі – воблеры і
нэкхенгеры – якія будуць нагадваць аб наступствах бестурботнага стаўлення да курэння і папярэдзяць аб адказнасці за непатушаны недакурак.

Таксама у рамках кампаніі ратавальнікі Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з Капыльскім РК ГА “БРСМ” нагадваюць жыхарам горада праз паштовыя скрыні аб неабходнасці тушэння недакуркаў, а таксама аб небяспецы курэння. З паштовых скрынь шматкватэрных жылых дамоў Капыля, аб гэтай праблеме насельніцтву расказвае і вавёрачка-хенгер.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть