image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сумленны падыход – гарантыя рэзультата (Клецкі раён)

716

Сучасныя ўмовы арганізацыі прафілактычнай работы сярод насельніцтва па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх патрабуюць пастаяннага ўдасканалення форм і метадаў яе правядзення. У «супрацьпажарнай барацьбе» шырока задзейнічаюцца ўсе суб'екты прафілактыкі, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад назіральных камісій.

Створаныя ў горадзе і пры кожным сельвыканкаме камісіі наладзілі сістэмную работу па абследаванні домаўладанняў грамадзян. Праверка супрацьпажарнага стану жылля – не фармальнае наведванне дамоў, а дэталёвы аналіз стану пажарнай бяспекі… і не толькі. Пад пільнай увагай камісіі – эксплуатацыя газавага абсталявання, электрапрыбораў, санітарна-бытавыя ўмовы, а таксама належны стан прысядзібных участкаў. Асобная ўвага надаецца і пытанням пустуючых і закінутых дамоў, якія з’яўляюцца сапраўднай пажаранебяспечнай пагрозай населенным пунктам.

Для вырашэння праблемных пытанняў, а таксама з мэтай вызначэння перспектыў далейшай дзейнасці штомесяц арганізуюцца пасяджэнні раённай назіральнай камісіі, куды запрашаюцца ўласнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый з тым, каб агульнымі намаганнямі і ў максімальна кароткія тэрміны знайсці выхад з сітуацый, дзе грамадзянам патрабуецца дапамога.

Гэтыя і іншыя праблемы былі ўзняты на пасяджэнні Клецкай раённай назіральнай камісіі, якое адбылося 23 лістапада ў раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканакама Генадзія Буйвіла. Ад імя выратавальнікаў слова трымалі першы намеснік начальніка Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сіуацыях Віталій Кулік, а таксама інжэнер Вадзім Сцепанюк. Яны абмеркавалі разам з прысутнымі дастатковасць і якасць той работы, якую праводзяць сельскія назіральныя камісіі па папярэжанню пажараў у жылым сектары і на тэрыторыях сельскіх саветаў, неабходныя меры ўздзеяння на катэгорыю злоўжываючых алкаголем грамадзян і іншае. Аб працы камісій далажылі старшыня Галынкаўскага і Заастравецкага сельвыканакамаў. Яны адзначылі пытанні, у вырашэнні якіх неабходна дапамога спецыялістаў МНС, медыкаў, міліцыі. У завяршэнні пасяджэння Генадзій Мікалаевіч адзначыў:

Задача кожнага з нас – не дапусціць фармалізму ў пытаннях, якія ўваходзяць у нашу кампетэнцыю! Сумленны падыход – гарантыя рэзультата. Мы можам дапамагчы людзям захаваць і выратаваць сваё жыццё і здароўе. 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть