image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Алкаголь цыгарэце не таварыш (Мядзельскі раён)

605

Пажары па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём заўсёды звязаны з легкадумнасцю і безуважлівасцю чалавека. Відавочна, цалкам пазбегнуць падобных здарэнняў ніколі не атрымаецца. Аднак знізіць верагоднасць пажару ў побыце цалкам магчыма. Усё, што для гэтага трэба – простая свядомасць, а таксама дакладнае разуменне таго, як шмат залежыць ад кожнага канкрэтнага чалавека ў гэтым пытанні.

17 лістапада ў рамках акцыі “Не прапальвай сваё жыццё” адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры Княгінінскім сельскім выканаўчым камітэце. Многія з прысутных неаднаразова разглядаліся на камісіі, мелі праблемы з законам, але іх чамусьці гэта не спыняе і грамадзяне працягваюць выпіваць і скандаліць.

Перш чым пачаць прадметную размову аб прычынах узнікнення большасці пажараў і мерах, якія дазваляюць пазбегнуць ці хаця б знізіць колькасць вогненных здарэнняў, работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадставілі аператыўную абстаноўку з пажарамі і гібеллю людзей ад іх па Рэспубліцы, Мінскай вобласці і Мядзельскім раёне.

Падчас выступлення ўвага аўдыторыі была звернута на той факт, што ў абсалютнай большасці сваёй трагедыі адбываюцца ў жылым сектары і па віне самога чалавека – аб гэтым сведчыць “Карта падпаленых недакуркаў”, якая была прадстаўлена прысутным у гэты дзень. “З надыходам халадоў галоўнай прычынай пажараў, з'яўляецца парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. Адной з прафілактычных мер, акрамя элементарнага навядзення супрацьпажарнага парадку ў домаўладаннях, з'яўляецца ўстаноўка ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія выратавалі шмат жыццяў, своечасова сігналізуючы аб узгаранні” – звярнулі ўвагу прысутных выратавальнікі.

Падчас пасяджэння асаблівая ўвага ўсё ж была нададзена тым, хто злоўжывае спіртнымі напоямі і, не задумваючыся пра наступствы, курыць у ложку, раскідвае недакуркі дзе ўздумаецца.

На мерапрыемстве таксама прысутнічаў участковы інспектар раённага аддзела ўнутраных спраў і ўрач – нарколаг установы аховы здароўя “Мядзельская цэнтральная раённая бальніца”, якія, у сваю чаргу, правялі індывідуальную прафілактычную работу з “асаблівым кантынгентам”.

У кожнага свая гісторыя, месцамі сумная. Але, калі ацэньваць сітуацыю аб'ектыўна, ва ўсіх бедах вінаватыя самі. Справа ў нежаданні змяніць сваё жыццё. А бо варта толькі захацець, і дапамога прыйдзе. Хочацца верыць, што пасля пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку гэтыя людзі задумаюцца пра ўласную будучыню.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть