image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра бяспеку на дарогах і не толькі…(Стаўбцоўскі раён)

842
Мабыць, большасць з нас лічыць, што ратавальнікі – гэта людзі, якія ведаюць і выконваюць усе правілы бяспекі, прычым ведаюць гэтыя правілы “на зубок”. Аднак, не ўсё так проста: ратавальнікам, як і звычайным людзям, каб ведаць, неабходна вучыць, паўтараць, замацоўваць. 

Таму і не выклікае здзіўлення тое, што ў рамках правядзення агульнага сходу Стоўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях была арганізавана сустрэча ратавальнікаў з прадстаўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў. Інспектар ДПС чарговы раз нагадаў пра неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху, тым больш, што ратавальнікі як ніхто іншы разумеюць: правілы бяспекі – правілы жыцця. Дарэчы, выконваць правілі дарожнага руху неабходна як на сваім, так і на рабочым транспарце. Акрамя таго, прадстаўнік ДПС закрануў і пытанне кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. А тым, хто любіць прайсціся пешшу, нагадаў пра неабходнасць абазначыць сябе флікерам.

Яшчэ адным выступаючым стаў Аляксандр Губанаў – чалавек, які яшчэ не так даўно першым даведваўся пра надзвычайныя сітуацыі ў раёне ў той момант, калі прымаў тэлефонныя званкі на нумар “101”. Аляксандр Пятровіч, ужо былы дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання, сёння афіцыйна сказаў “Да пабачэння!” Стаўбцоўскаму раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях.

–       Амаль 29 год я правёў на месцы дыспетчара. Многае змянілася за такі доўгі час: і тэхніка, і аварыйны інструмент, і форма, і нават людзі, - адзначыў Аляксандр Губанаў. – Аднак радуе той момант, што чалавечыя якасці кожнага ратавальніка не мянюцца з цягам часу. Кожны з вас – гэта чалавек, на якога я магу разлічваць у любой жыццёвай сітуацыі. І я жадаю, каб наш калектыў і далей заставаўся надзейным тылам для людзей, якія трапляюць у цяжкія сітуацыі, і надзейнай апорай для кожнага з нас.

Са словамі ўдзячнасці за службу да Аляксандра Пятровіча звярнуўся начальнік аддзела Андрэй Герасіменка.

–       Паважаны Аляксандр Пятровіч, сёння мы можам сказаць Вам толькі “Дзякуй!” за Вашу працу, службу, за Ваш вопыт. Будзем спадзявацца, што гэта наша не апошняя сустрэча – дзверы нашага аддзела заўсёды адчынены для Вас!

Вось такім рознабаковым атрымаўся сход ратавальнікаў Стаўбцоўскага гарнізона.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть