image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечна жыць пачынаем з дзяцінства! (Стаўбцоўскі раён)

318
На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна працягваецца пажарна-прафілактычная работа з насельніцтвам па папярэджванні пажараў і  іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх.  

І хоць усе мы пагаджаемся з тым, што адказнасць зя бяспечныя ўмовы ў большасці сваёй нясуць дарослыя – падрастаючае пакаленне таксама не застаецца ў старонцы. Так, чарговая сустрэча ў рамках Дня прафілактыкі негатыўных з’яў у падлеткавым асяроддзі прайшла ў Вішнявецкай сярэдняй школе. Да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі прадстаўнікі самых розных структур, каб нагадаць – жыць неабходна бяспечна!

Інтэрактыўны ўрок “Дзень бяспекі з ратавальнікамі” прайшоў у сёмым класе. З вучнымі праводзілі пазнавальна-забаўляльныя гульні, дэманстравалі тэматычныя відэафільмы, прапанавалі прайсці тэсціраванне і ўзгадаць правілы паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Канешне, спачатку дзеці імкнуліся даказаць, што і так “добра ўсё ведаюць і выконваюць”. Аднак трагічныя прыклады з жыцця з’явіліся доказам таго, што да “усёведання” нам яшчэ вельмі далёка. Таму сустрэчы бяспекі будуць працягвацца, каб даць магчымасць кожнаму з нас даведацца, узгадаць, выправіць…

Усе мы разумеем, што кожны сам выбірае свой шлях. Але давайце імкнуцца да таго, каб шлях гэты быў, акрамя ўсяго,  яшчэ і бяспечным!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть