image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Інфармацыя не бывае лішняй! (Мядзельскі раён)

721
Думаю, сёння не знойдзецца ні аднаго чалавека, які б не пагадзіўся, што вельмі важную ролю ў грамадстве адыгрывае праца з насельніцтвам па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. 

А гэта і пажарна-прафілактычная работа ў жыллёвым фонде, і правядзенне сустрэч з насельніцтвам падчас выступленняў у працоўных калектывах, на бацькоўскіх і сельскіх сходах. Чарговая сустрэча з працоўным калектывам сельскагаспадарчага прадпрыемства Мядзельскага раёна адбылася 28 кастрычніка ў рамках акцыі “За бяспеку разам”. Перад прысутнымі малочна-таварнай фермы “Рудзевічы” выступіў выконваючы абавязкі начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Іванавіч Вашкінэль.

Прывёўшы прыклады статыстычных дадзеных па пажарах і гібелі людзей у вобласці і раёне, ён падрабязна патлумачыў трагічныя наступствы, якія хаваюцца за сухімі лічбамі і тыя правілы і патрабаванні, дзякуючы якім іх удалося б пазбегнуць. Нагадаў Юрый Іванавіч правілы бяспечных паводзін пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электрасетак і электраабсталявання, распавёў пра ўстаноўку і абслугоўванне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама прапанаваў усім прысутным, хто мае смартфоны ўсталяваць на іх мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач”. Акрамя гэтага звярнуўся да прысутных з просьбай ні ў якім выпадку не пакідаць дзяцей без нагляду.

У канцы свайго выступу Юрый Вашкінэль нагадаў пра тое, што ў перыяд ацяпляльнага сязона неабходна надаваць пільную ўвагу ацяпляльнаму абсталяванню, як на вытворчасці, так і ў сваіх домаўладаннях. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў памяткі з нумарамі тэлефонаў выкліку службы выратавання і мерах пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть