image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Незабыўныя эмоцыі! (Капыльскі раён)

680

У знак удзячнасці загінуўшым у барацьбе за мір і незалежнасць на Капыльшчыне ў рамках рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку" прайшоў велапрабег "З днём нараджэння, Беларуская Маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных!", якой 14 кастрычніка споўнілася 20 гадоў.

Галоўнымі задачамі велапрабегу былі папулярызацыя дзейнасці БМГАРП і прафесіі ратавальніка-пажарнага. Таксама велапрабег праводзіўся з мэтамі прапаганды здаровага ладу жыцця, патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ды развіцця культурных сувязей у моладзевым асяроддзі.

У велапрабезе прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, устаноў адукацыі, медыцыны, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і актывісты ГА «БРСМ». Маршрут прайшоў па горадзе Капылі з наведваннем памятных месцаў. Пачатак шляху быў устаноўлены ад Капыльскага раённага ваеннага камісарыята, дзе ўсіх павітала работнік Капыльскага РАНС Таццяна Шастакова. Таксама быў праведзены інструктаж аб правілах язды на ровары, які правёў інспектар ДПС аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС Максім Паўлюшчык. Па ўстаноўленым маршруце ўдзельнікі велапрабегу наведалі памятныя месцы: помнік Воінам-вызваліцелям на месцы бою 1 ліпеня 1944 года, помнік Воінам-вызваліцелям Капыля ды Алею мужнасці, прысвечаную воінам-афганцам. Пры наведванні ўсіх памятных месцаў навуковы супрацоўнік музея Андрэй Летчэня распавядаў гісторыю вызвалення Капыля ды расказаў пра воінаў, якія яго вызвалялі. Пасля чаго ўдзельнікі ўшаноўвалі хвілінай маўчання памяць салдат ды ўскладалі кветкі.

У завяршэнні ўсе ўдзельнікі велапрабегу дзяліліся сваімі яскравымі эмоцыямі, якія былі вызваны наведваннем незабыўных мясцін, бо гэтыя помнікі маўкліва напомнілі аб тым далёкім і неверагодна складаным ваенным часе.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть