image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сумна, але факт (Мядзельскі раён)

592

Бяда заўжды прыходзіць нечакана. Ніколі не ведаеш, што можа адбыцца заўтра ці нават у наступную хвіліну.

Адной з распаўсюджаных прычын пажараў з'яўляецца парушэнне правіл бяспекі пры эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Няспраўныя электрапрыборы, трухлявая электраправодка, пакінутыя без нагляду электрычныя прыборы – вось невялікі пералік прычын, па якіх можа здарыцца пажар.

Увечары 10 кастрычніка на адным з прыватных падворкаў у гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна адбыўся пажар. Агонь пашкодзіў сцяну гаража і маёмасць, якая знаходзілася ў ёй. Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца выкліку, аператыўна ліквідавалі пажар. Прычына пажару – высвятляецца. Адна з разглядаемых версій – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Якія асноўныя правілы па бяспечнай эксплуатацыі электраабсталявання неабходна выконваць, каб не дапусціць узнікнення пажару? Каб прадухіліць бяду, неабходна ведаць, што перад выкарыстаннем электрапрыбораў патрабуецца ўважліва прачытаць інструкцыю па іх эксплуатацыі. Прывучыць сябе выключаць электрапрыборы з сеткі. У непрацуючых, але ўключаных у разетку электрапрыборах шматлікія вузлы знаходзяцца пад напругай, і ад перагрэву або замыкання яны могуць загарэцца ў любы момант. Перагружаць электрасетку – не лепшае рашэнне. Празмерная нагрузка на электрасетку можа прывесці да перабояў у працы тэхнікі, а можа адбыцца зусім непрыемная сітуацыя – пажар у памяшканні. Запомніце: чым менш электрапрыбораў працуе адначасова, тым бяспечней. Не пакідайце электрапрыборы, акрамя халадзільнікаў, у рэжыме чакання.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть