image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Печка грэе і…губіць (Мядзельскі раён)

865

Дамы з пячным ацяпленнем у зімовы час – гэта камфорт і праблема, асабліва для тых, хто пра печку ўспамінае толькі тады, калі яе трэба паліць. Між іншым, пячное ацяпленне не церпіць абыякавасці.

Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Палавікі Княгінінскага сельскага Савета гарыць хата, паступіла ратавальнікам Мядзельшчыны ў шэсць гадзін вечара 26 верасня. Калі першае падраздзяленне МНС прыбыло на месца, то назіралася гарэнне ўнутры хаты. Верагодней за ўсё прычынай узнікнення пажару стала адсутнасць супрацьпажарнай адступкі.

–       Прыязжаю сюды толькі на выхадныя. Вось і зараз прыехала на дачу, каб адпачыць ад гарадской мітусні. Тым больш, што і гідраметыяцэнтр абяцаў цудоўнае надвор’е. Вырашыла крыху пратапіць печку, а сама займалася гаспадарчымі справамі. Калі печка вытапілася, то я закрыла юшку ды і вырашыла крыху паблукаць па лесе ды і грыбоў пасабіраць, – расказвае гаспадыня. Вяртаюся да свайго дачнага доміка і бачу, што стаяць пажарныя машыны, на тэрыторыі майго домаўладання працуюць ратавальнікі. Вы ведаеце, з раніцы нешта было не спакойна на душу. Я нават і не магла выказаць здагадку, што можа такое здарыцца – вельмі ж, як мне здавалася, пільна адношуся да пытанняў бяспекі.

Каб пазбегнуць трагедый, звязаных з “пячнымі пажарамі”, варта шчыліны і зазоры ў кладцы замазаць глінай. Пажарнуюнебяспеку ўяўляюць таксама шчыліны ў дымаходзе. Таму пабелены комін заўсёды падскажа гэту праблему чорнай плямай.

Хочацца звярнуць увагу і на паддашкавыя памяшканні. Прычын для загараннятам таксама дастаткова: падлога гарышча часта заслана апілкамі ці саломай, на працягу многіх гадоў захоўваюцца старыя рэчы, кнігі, адслужыўшая свій тэрмін мэбля. І побач з гэтым “багаццем” – комін. У лепшым выпадку – патынкаваны, пабелены, у горшым – з трэшчынамі. Дастаткова невялікай іскры, і замест дома – папялішча.

Адна з распаўсюджаных прычын пажараў у ацяпляльны перыяд – пераграванне печы. Пры моцных маразах, кабпазбегнуць бяды, лепш паліць у печы два разы у суткі з некаторым інтэрвалам. Попел і вуглі патрэбна высыпаць у яму далей ад пабудоў, папярэдне затушыўшы вадой.

Каб гарачыя вуглі, якія выпадкова выпалі з топкі, не прывялі да пажару, перад ёй на драўлянай падлозе неабходна прыбіць металічны ліст памерам не менш за 50х70 сантыметраў. Ніколі не пакідайце адчыненымі дзверцы топкі і печ без нагляду. Не распальвайце дровы бензінам ці газай, бо гэта таксама прамы шлях да бяды.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть