image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Урокі бяспекі працягваюцца… (Стаўбцоўскі раён)

687

Мы ўжо не раз адзначалі, што ў жыцці кожнага з нас існуюць свае мэты, свае прыярытэты. Аднак аб’ядноўвае ўсіх адно жаданне – жаданне, каб нашы дзеці раслі здаровымі і шчаслівымі, а дзяцінства іх было бяспечным. На жаль, мы не можам знаходзіцца побач з дзецьмі кожную хвіліну і кантраляваць кожны іх крок. Аднак, у нашых сілах зрабіць усё магчымае, каб данесці да падрастаючага пакалення   разуменне таго, “што такое бяспечна” і “што такое небяспечна”. Пагаджаюцца з дадзеным сцвярджэннем і ратавальнікі Стаўбцоўшчыны, якія заўсёды з задавальненнем праводзяць “урокі бяспекі” ва ўстановах адукацыі. Не стаў выключэннем і новы 2021/2022 навучальны год.

Амаль з першымі званкамі на ўрокі ратавальнікі наведаліся да школьнікаў, каб нагадаць пра неабходнасць не проста ведаць, але і выконваць правілы бяспечных паводзін. На гэты раз сумесна з ратавальнікамі пра правілы бяспечных паводзін нагадвалі і работнікі раённага аддзела Следчага камітэта. Госці звярталі ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на тое, што менавіта яны вырашаюць, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку, і менавіта яны нясуць адказнасць за любыя свае ўчынкі.  

Канешне, сустрэча не звялася да звычайнай “размовы пра бяспеку”: удзельнікам давялося паўдзельнічаць у віктарыне па АБЖ, узгадаць алгарытм дзеяння ў надзвычайных сітуацыях і правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння пажара. Акрамя таго, удзельнікі ўзгадалі і нумары, па якіх неабходна тэлефанаваць у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

–       А я ведаю, што неабходна набіраць “112”, – падзяліўся ведамі шасцігадовы Матвей. – Трэба адрас сказаць, ну…дзе жывеш. Але мама казала, што адразу яшчэ яе або тату папярэдзіць. І самому нельга тушыць пажар. А я бы змог…

Традыцыйна, кожны з удзельнікаў сустрэчы атрымаў на памяць тэматычны падарунак. Мерапрыемствы праходзілі весела і з вялікай карысцю. А ратавальнікі паўтараюць: беражыце сваё жыццё і жыццё сваіх родных! А бацькам нагадваем: будзьце бяспечным прыкладам для Вашага дзіцяці!

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть