image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Першы раз у першы класс пайшлі 290 дзяцей Бярэзіншчыны

1004

Адзіны дзень бяспекі распачаўся ў Бярэзінскім раёне пры ўдзеле святочна прыбраных школьнікаў і іх бацькоў, клапатлівых настаўнікаў, а яшчэ – неабыякавых да бяспекі дзяцей ратавальнікаў.

У Дзень ведаў пятнаццаць школ Бярэзіншчыны ветліва расчынілі дзверы для сваіх вучняў і ганаровых гасцей. Віншуючы ўсіх з пачаткам навучальнага года на ўрачыстых лінейках, раённыя ратавальнікі нагадалі: пытанні бяспекі -надзвычай важныя і датычацца кожнага. Спецыяльна да першага верасня была праведзена работа па закупцы падарункаў: першакласнікі атрымалі пропісы, расклады заняткаў, буквары бяспекі. Гэтыя падарункі дапамагуць ім у вандроўках па краіне бяспекі. Падчас выступленняў ратавальнікі нагадалі, што дзверы ўсіх пажарных падраздзяленняў Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях заўсёды адкрытыя для юных наведвальнікаў і прапанавалі педагогам і далей актыўна супрацоўнічаць дзеля агульнай справы – захавання жыцця і здароўя маленькіх грамадзян нашай краіны.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть