image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Квэст «Шыфр 112» разгаданы сярод навабранцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча (Слуцкі раён)

162

У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню» слуцкія ратавальнікі неаднаразова наведвалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі, прышкольныя лагеры, дашкольная дзіцячыя ўстановы. 

Яны праводзяць прафілактычныя гутаркі, распавядаюць дзецям аб асноўных правілах пажарнай і агульнай бяспекі, каб дзяцінства праходзіла без надзвычайных сітуацый, але найбольшую цікавасць у дзяцей выклікае займальная квэст-гульня «Шыфр 112», якая ўжо стала своеасаблівай “візітнай карткай” ратавальнікаў-прапагандыстаў.

На гэты раз работнікі МНС правялі квэст з навабранцамі Мінскага абласного кадэцкага вучылішча. Абодва класы падзяліліся на каманды, арганізатары расказалі правілы гульні, і, калі кожная каманда атрымала свае маршрутныя лісты, быў дадзены старт доўгачаканаму квэсту. Чатыры каманды спаборнічалі паміж сабой, праходзячы па лакацыям і выконваючы заданні, прадугледжаныя арганізатарамі. Так, гульцам трэба было паказаць свае веды ў галіне бяспекі, распавесці як трэба паводзіць сябе ў лесе і на вадзе, вызначыць ядомыя і не прыдатныя ў ежу грыбы, праявіць спрыт і хуткасць на спартыўнай лакацыі, надзець цяжкую баявую вопратку выратавальніка на экіпіровачнай станцыі, на гістарычнай - камандам неабходна было сабраць мазаіку з выявай выратавальніка і адказаць на тэарэтычны блок пытанняў. Як і ў любой гульні, тут ёсць пераможцы і тыя, хто прайграў: хтосьці быў хутчэйшы, спрытнейшы, а камусьці не хапіла ўсяго толькі аднаго моманту да перамогі, але ўсе атрымалі дыпломы ды салодкія падарункі.

–       Галоўнае, кажуць, – не перамога, а актыўны ўдзел, бо, дзякуючы гэтаму квэсту па бяспецы, першакурснікі атрымалі важную інфармацыю, якая бясспрэчна спатрэбіцца ім у жыцці, – лічыць дырэктар вучылішча Сяргей Мяцельскі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть