image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сушылкі трымаюць экзамен (Мядзельскі раён)

376

Уборачная кампанія на Мязельшчыне падыходзіць да свайго завяршальнага этапу. Адны гаспадаркі ўжо сабралі ўраджай, другія, наадварот, завіхаюцца на палетках, каб хутчэй духмяны хлеб трапіў на стол кожнага суайчынніка. Але ж для работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адной з галоўных задач па – ранейшаму застаецца папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў у перыяд уборкі ўражая.

Работнікамі аддзела штодня праводзяцца маніторынгі месцаў уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжавых. 19 жніўня да рэйдавых мерапрыемстваў далучылася і карэспандэнт раённай газеты “Нарачанская зара” Марыя Лубнеўская. У гэты дзень, як і раней, асаблівая ўвага надавалася выкананню супрацьпажарнага рэжыму, абмежаванню доступу старонніх асоб у месцы захоўвання ўражаю, укамплектаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння і іх спраўнасці. Пры правядзенні супрацьпажарных інструктажоў з службовымі асобамі прадпрыемстваў і іх работнікамі ратавальнікі паказалі на неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі кожным работнікам сельскагаспадарчай сферы.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть