image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека правядзення зернеўборкі – пад пільным кантролем (Бярэзінскі раён)

975

Уборачная кампанія ў Бярэзінскім раёне ўпэўнена пераадолела свой экватар. Напружана зараз працуюць не толькі работнікі сельгаспрадпрыемстваў, але і раённыя ратавальнікі. Штодня яны кантралююць бяспеку правядзення зернеўборкі, і мінулыя выхадныя – не выключэнне.

Нягледзячы на праведзеныя раней маніторынгі сельскагаспадарчай тэхнікі, занятай на уборцы ўраджаю, дадаткова прама ў палях правяраюцца камбайны на наяўнасць вогнетушачых сродкаў, з камбайнерамі і іх памочнікамі праводзяцца інструктажы. Не застаюцца без увагі і зернесушыльныя комплексы прадпрыемстваў. Быць асабліва ўважлівымі да працуючай збожжаўборачнай тэхнікі, своечасова чысціць яе механізмы, не курыць у полі, на тэрыторыі зернесушылак – да выканання гэтых нескладаных правіл заклікаюць ратавальнікі ўсіх аграрыяў. Пільнае выкананне нескладаных мер дазволіць сабраць ураджай без страт, а значыць, будзе садзейнічаць нашаму агульнаму дабрабыту.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть