image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечныя выхадныя на Стаўбцоўшчыне

233

Ужо не аднойчы адзначалася, што ўборачная кампанія – гэта самы адказны момант як для аграрыяў, так і для кожнага з нас. Таму не выпадкова на полі або ў месцах перапрацоўкі і захоўвання збожжавых культур, на зернесушыльных комплексах амаль штодзённа можна сустрэць і работнікаў Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Не сталі выключэннем і мінулыя выхадныя: нават нядзельны адпачынак ратавальнікі правялі на полі. Дарэчы, на гэты раз удзел у рэйдавых мерапрыемствах на Стаўбцоўшчыне прыняў і Аляксандр Пекун, работнік установы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС”.

Кожнае такое наша мерапрыемства – гэта яшчэ адзін крок да бяспечных умоў працы работнікаў сельскай гаспадаркі, ад якіх сёння залежыць уборка, перапрацоўка і захаванне ўраджаю, – адзначае першы наменік начальніка Стаўбцоўскага РАНС Аляксандр Полацкі. – У рамках рэйдаў мы яшчэ і яшчэ раз звяртаем увагу на на выкананне супрацьпажарнага рэжыму, нагадваем алгарытм выкарыстання першасных сродкаў тушэння пажару. Можна адзначыць, што значных парушэнняў сёння не выяўлена. Аднак, працаваць яшчэ ёсць над чым.

Акрамя таго, працягваецца прафілактычная работа і ў месцах масавага адпачынку – у прыватнасці, на вадаёмах. Сустрэчы ля вады таксама носяць прафілактычны характар: дзецям і дарослым нагадваюць аб неабходнасці выканання правілаў бяспечных паводзін на вадаёмах і каля вады: купацца толькі на спецыяльна абсталяваных пляжах, пазбягаць купання ў адзіночку, падчас навальніцы, моцнага ветру і ноччу, а таксама псля ўжывання любых спіртных напоеў. Калі вы прыйшлі на рэчку з дзецьмі, пастаянна сачыце за імі, не адпускайце іх адных у ваду, не дазваляйце ім знаходзіцца ў вадзе доўгі час.

На жаль, да кожнага купальшчыка немагчыма прыставіць ратавальніка, аднак нагадаць, папярэдзіць, растлумачыць – у нашых магчымасцях. А ў магчымасцях насельніцтва – зрабіць правільны, бяспечны, выбар!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть