image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

На кантролі – вадаёмы (Мядзельскі раён)

373

З наступленнем лета сотні людзей накіроўваюцца на адпачынак да вадаёмаў. Вада – добры сябар і саюзнік чалавека, які дапамагае атрымаць максімум задавальнення ад адпачынку і ўмацаваць здароўе. Але, у той жа час, вада – крыніца павышанай небяспекі.

Менавіта таму ў мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадзе і навучання грамадзян мерам бяспекі пры адпачынку на вадаёмах штогод праводзіцца акцыя “Летні патруль”. А для Мядзельшчыны пытанні бяспекі на вадзе стаяць у спісе асноўных: 52 найпрыгажэйшыя возеры знаходзяцца на тэрыторыі раёна, дзе заўсёды збіраецца вялікая колькасць адпачываючых. Цяперашняе лета не стала выключэннем, тым больш, што надвор’е вельмі спрыяе адпачынку ля вады. Менавіта таму мы павінны дайсці да кожнага, папярэдзіць бяду і тым самым падараваць і дзецям, і дарослым шмат пазітыўных эмоцый і яркіх уражанняў ад адпачынку.

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў, якія прайшлі ў суботні дзень 31 ліпеня работнікі МНС “патрулявалі” не толькі месцы адпачынку, але і акваторыю. Асаблівая ўвага рэйдавых груп была накіравана на выяўленне фактаў купання непаўналетніх дзяцей без нагляду дарослых і спыненне ўжывання алкаголю. Грамадзянам растлумачаны асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадзе, аказання практычнай дапамогі пацярпелым падчас купання, уручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам прадухіліць бяду!

 

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть