image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ад кожнага максімум намаганняў – тады будзем з хлебам! (Бярэзінскі раён)

635
Выкананню найважнейшай для дзяржавы задачы – уборкі ўраджаю – падпарадкаваныя зараз усе сілы аграрыяў. Амаль што з узыходам сонца пачынаюцца работы ў полі, на зернесушыльных комплексах. Своечасова сабраць максімум цэнных культур, не дапусціць страт, зберагчы тэхніку і забяспечыць людзям належныя ўмовы працы – задачы не з легкіх. 

Адной з задач, што разам з іншымі стаіць у авангардзе – бяспека правядзення ўборачнай кампаніі. Перад жнівом работнікі бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях праверылі тэхніку і зернесушыльныя комплексы ўсех гаспадарак раёна, выдалі неабходныя рэкамендацыі. Зараз жа штодня ратавальнікі выязджаюць у палі і на ЗСК, каб дадаткова пракантраляваць забяспечанасць камбайнаў неабходнымі сродкамі пажаратушэння, праінструкціраваць камбайнераў і спецыялістаў зернесушылак, праверыць наяўнасць у палях спецыяльнай тэхнікі для тушэння магчымага ўзгарання. Так, у апошні дзень ліпеня начальнік Бярэзінскага РАНС Мікалай Андрыевіч і яго першы намеснік Аляксандр Лагун наведалі зернесушыльныя комплексы ААТ “Пагосцкі” у весках Пагост і Вяшэўка, СП “Арэшкавічы” у аднайменнай весцы, ААТ “Бярэзінскі” у весцы Косаўка, філіяла “МАЗ-КУПАВА” у весцы Любушаны. З кожным спецыялістам пагаварылі асобна, праверылі спраўнасць вогнетушыцелей, веданне людзьмі алгарытму паводзінаў пры няштатнай сітуацыі. Акрамя таго, ратавальнікі праверылі і наяўнасць усіх сродкаў пажаратушэння на камбайнах, што працуюць у палях названых арганізацый. Варта адзначыць, што рэйды пакінулі неблагое уражанне: бачыцца хазяйскія адносіны людзей да тэхнікі, да працэсу жатвы. Недахопы, на якія звярнулі ўвагу ратавальнікі, думаецца, будуць выпраўленыя ў самыя кароткія срокі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть