image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Старонкі гісторыі Прыступкі станаўлення гісторыі пажарнай службы Вілейшчыны

183

25 ліпеня пажарныя Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Пажарнай ахове Вілейшчыны сёлета споўняецца 118 год.

Яшчэ хронікі Вялікага княства Літоўскага чатырнаццатага стагоддзя ўзгадваюць пра існаванне на беларускай тэрыторыі пажарнай аховы. І мелася яна найперш у гарадах з Магдэбургскім правам. Афіцыйнай датай стварэння прафесійнай пажарнай аховы лічыцца 25 ліпеня 1853 года. Менавіта ў гэты дзень Мінскае губернскае праўленне разам з гарадской думай разгледзелі пытанне аб стварэнні пажарнай часці ў Мінску, зацвердзілі смету на яе ўтрыманне і колькасць працуючых – 51 чалавек.

Жыхароў Вілейшчыны пажары непакоілі часта: па некалькі разоў гарэлі і, нібы птушка Фенікс, адраджаліся з агню і попелу ўезны горад Вілейка, мястэчкі Даўгінава і Ілья, Куранец і навакольныя вёскі. З архіўных крыніц вядома, што 24 мая 1810 года буйны пажар знішчыў драўляную Вілейку. Тады згарэла і новая драўляная царква на плошчы Георгіеўскай (зараз – Свабоды), асвечаная ў 1775 годзе ў імя святога велікамучаніка Георгія.

Таму заканамерным крокам быў рапарт вілейскага гараднічага Ласкутова ў Мінскае губернскае праўленне ад 26 студзеня 1842 года з просьбай пра стварэнне ва ўезным горадзе пажарнай часці: «В подведомственном мне городе Вилейке пожарной команды и пожарных инструментов не было и никаких не находится, кроме девяти поломанных крюков, четырех вилок и трёх ломов. Из оных большая часть без древок, а у прочих, хотя и имеются, но вовсе к употреблению негодны. Между тем, Боже храни, в случае пожара в городе Вилейке жители должны непременно явиться на место происшествия со следующими инструментами: 9 бочек, 7 крюков, 16 топоров, 9 лестниц и 111 ведер. Необходимо иметь 2 пожарные лошади и трубу, а равно и прочие принадлежности к оным, но нет надежды оные когда-либо построить, по неимению на то достаточных городских доходов».

Вілейскае пажарнае аб’яднанне ў Вілейцы з’явілася ў 1903 годзе, размяшчалася ў спецыяльна пабудаваным будынку на плошчы Георгіеўскай. З 1919 года яно было вядома як Вілейская пажарная служба. З 1982 года ў гэтым будынку на сучаснай плошчы Свабоды знаходзіцца Вілейскі краязнаўчы музей.

Зноў пажарная служба ў Вілейскім раёне ўзгадваецца ў 1939 годзе. Першымі работнікамі часці былі П.А. Лаўрыновіч і А.М. Вярбіцкі. Якіх-небудзь фотаздымкаў або падрабязных звестак пра той няпросты час, на жаль, не захавалася. Вядома, што на ўзбраенні ў вілейскіх пажарных былі коні і дзве бочкі з вадою, а яшчэ ручны насос. На фронт пажарных не забіралі – яны патрэбны былі на сваім пасту. І задачы іх былі не менш адказныя і складаныя, чым у салдат на полі бою. Тушылі пажары і рызыкавалі жыццём, шукаючы тых, хто арганізоўваў падпалы. Днём і ноччу змагаліся з адмысловым ворагам – агнём. Пад артылерыйскімі залпамі мужна супакойвалі полымя, ратавалі прамысловыя аб’екты, жыллё, маёмасць і самае каштоўнае – жыццё людзей.

Пра сваіх ветэранаў, якія прыйшлі ў службу ў пасляваенны час, у райаддзеле памятаюць. У 1968 годзе на службу ў Вілейскі раён пасля заканчэння Ленінградскага пажарна-тэхнічнага вучылішча прыехаў Сяргей Мандрык. У снежні 1993-га Сяргей Міхайлавіч узначаліў ваенізаваную пажарную службу Вілейскага раёна і ў званні падпалкоўніка ўнутранай службы выйшаў на пенсію. Падчас службы быў неаднойчы адзначаны высокімі ўзнагародамі: трыма медалямі “За бездакорную службу”, нагруднымі знакамі “Лепшы работнік пажарнай аховы СССР”, “За выдатную службу ў МУС” і шматлікімі ганаровымі граматамі. Неаднаразова пад яго кіраўніцтвам Вілейшчына займала вядучыя пазіцыі сярод раёнаў вобласці і рэспублікі. Працяглы час служба з’яўлялася базавай па перадавым вопыце работы, а яе кіраўнік быў смелым і бясстрашным прафесіяналам, заўсёды першым ішоў на барацьбу з агнём, не шкадуючы сваіх сіл і здароўя і не хаваючыся за спіны калег.

У розныя гады адказны пост начальніка райаддзела займалі Пётр Багдановіч, Ігар Бобрык, Аляксандр Паторскі, Леанід Малашка. Сёння Вілейскі раённы аддзел па надзвычайных здарэннях (а гэта калектыў больш чым з сотні чалавек) узначальвае падпалкоўнік унутранай службы Аляксандр Яхімовіч. Пад яго началам – і інспекцыя пажарнага нагляду, і аварыйна-выратавальныя пасты ў Вілейцы, Куранцы, Карпавічах, Даўгінава, Ільі, Зольках, Нарочы, Людвінова. Іх супрацоўнікі працягваюць зараз традыцыі сваіх папярэднікаў, уціхамірваючы агонь, які вырываецца з-пад кантролю, і праводзячы прафілактычную работу з юнымі і дарослымі жыхарамі Вілейшчыны. Мужнасць, адказнасць, смеласць – гэтыя якасці ўласцівы тым, хто прафесію выратавальніка выбраў душою.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть