image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Зернеўборка – справа ўсенародная! Яе бяспека – таксама (Бярэзінскі раён)

1575
Гарачыні апошнім часам надае не толькі надвор’е, але і ўборачная кампанія, што вядзецца на палетках нашай краіны. Паўсюль на палях гудуць камбайны, зернесушыльная комплексы апрацоўваюць зерне, а рабочы дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі распачынаецца амаль што з узыходам сонца. 

Важкія сілы і матэрыяльныя сродкі кінутыя на ўсенародную справу зернеўборкі, і прайсці яна павінна ў бяспечных умовах. А для гэтага патрэбныя не толькі веды, але і самадысцыпліна рабочых. Своечасова чысціць машыны, не дапускаць курэння ў недазволеных месцах, валодаць ведамі пра паводзіны пры ўзгаранні – той мінімум, які павінен бездакорна выконвацца людзьмі. Што датычыцца кіраўнікоў гаспадарак, то ад іх залежаць працэс навучання людзей, забеспячэнне тэхнікі і месцаў сушкі зерня сродкамі пажаратушэння, выкананне ўсеагульнага супрацьпажарнага рэжыму і многае іншае. Штодня бярэзінскія ратавальнікі выязджаюць у палі і на зернесушыльныя комплексы. Правяраюцца камбайны на наяўнасць сродкаў пажаратушэння, з работнікамі праводзяцца інструктажы аб мерах паводзінаў пры пазаштатнай сітуацыі. Частка прадпрыемстваў самастойна забяспечыла наяўнасць у полі машын для тушэнні ўзгарання, частцы дапамагае тэхніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Быць асабліва ўважлівымі да працуючай збожжаўборачнай тэхнікі, своечасова чысціць яе механізмы, не курыць у полі, на тэрыторыі зернесушылак – да выканання гэтых нескладаных правіл заклікаюць ратавальнікі ўсіх аграрыяў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть