image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бярэзінскія ратавальнікі – у клопатах пра пажылых людзей

454
Вяселае і пазнавальнае мерапрыемства з удзелам пажылых людзей прайшло ў фізкультурна-аўдараўленчым цэнтры “Лазурный” г.Беразіно. Тут сабраліся дзве каманды, каб нясумна правесці час, а заадно і паспаборнічаць у веданні правіл асабістай бяспекі. 

Арганізавалі конкурс “СуперСтар” райаддзел па надзвычайных сітуацыях і мясцовы цэнт сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Каманды “Огоньки” і “Зажигалочки” былі сформіраваныя з ліку актыўных і жыццярадасных пенсіянераў, якія штодзенна наведваюць раённы тэрытарыяльны цэнтр, а ўсе клопаты па арганізацыі і правядзенні ўзялі на сябе ратавальнікі. Напачатку каманды віталі адна адну падчас конкурсу “Візітная картка”: тут жанчыны падрыхтавалі сцэнкі з жыцця пажарных, што былі пададзены ў выглядзе праграмы навін і рэкламы, праспявалі частушкі. Далей каманды трымалі экзамен на веданне правілаў бяспекі, затым прымацоўвалі пажарны апавяшчальнік да драўлянай падстаўкі. Далей – болей! Ратаванне ўмоўнага пацярпелага на вадзе, спартыўная эстафета, конкурсы “Бяспечная печка”, “Тушэнне пажару”, “Званок ратавальнікам”. Незалежна ад колькасці набраных балаў кожная каманда атрымала дыплом аб перамозе. Уразілі ўдзельнікаў падарункі: кожная жанчына атрымала пажарны апавяшчальнік, а капітаны каманд – яшчэ і вогнетушыцелі. Шматлікае “дзякуй” чулі мы ад удзельнікаў мерапрыемства, але ж самае цэннае – калі людзі гаварылі, што сення даведаліся штосьці для сябе новае. А гэта значыць, яны стануць больш абачлівымі і асцярожнымі ў сваім паўсядзенным жыцці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть