- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
Бярэзінскія ратавальнікі – у клопатах пра пажылых людзей
Арганізавалі конкурс “СуперСтар” райаддзел па надзвычайных сітуацыях і мясцовы цэнт сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Каманды “Огоньки” і “Зажигалочки” былі сформіраваныя з ліку актыўных і жыццярадасных пенсіянераў, якія штодзенна наведваюць раённы тэрытарыяльны цэнтр, а ўсе клопаты па арганізацыі і правядзенні ўзялі на сябе ратавальнікі. Напачатку каманды віталі адна адну падчас конкурсу “Візітная картка”: тут жанчыны падрыхтавалі сцэнкі з жыцця пажарных, што былі пададзены ў выглядзе праграмы навін і рэкламы, праспявалі частушкі. Далей каманды трымалі экзамен на веданне правілаў бяспекі, затым прымацоўвалі пажарны апавяшчальнік да драўлянай падстаўкі. Далей – болей! Ратаванне ўмоўнага пацярпелага на вадзе, спартыўная эстафета, конкурсы “Бяспечная печка”, “Тушэнне пажару”, “Званок ратавальнікам”. Незалежна ад колькасці набраных балаў кожная каманда атрымала дыплом аб перамозе. Уразілі ўдзельнікаў падарункі: кожная жанчына атрымала пажарны апавяшчальнік, а капітаны каманд – яшчэ і вогнетушыцелі. Шматлікае “дзякуй” чулі мы ад удзельнікаў мерапрыемства, але ж самае цэннае – калі людзі гаварылі, што сення даведаліся штосьці для сябе новае. А гэта значыць, яны стануць больш абачлівымі і асцярожнымі ў сваім паўсядзенным жыцці.