image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка “Слова маладым”: Вячаслаў Карпячэнка і Уладзіслаў Казлоўскі (Мядзельскі раён)

1824

Работа ратавальніка, безумоўна, звязана з высокай рызыкай для жыцця. Дарэчы, працаваць ратавальнікі-пажарныя могуць толькі ў камандзе, бо, як гаворыцца, адзін у полі – не воін. Менавіта гэтым дэвізам кіруюцца прыветлівыя маладыя людзі – героі нашай публікацыі.

Нягледзячы на маладосць і невялікі працоўны стаж, начальнік змены Уладзіслаў Казлоўскі зарэкамендаваў сябе выдатным ратавальнікам. Уладзіслаў Генадзьевіч, можна сказаць, мясцовы. Нарадзіўся і вырас у вёсцы Антанізберг. Вучыўся ў Нарацкай сярэдняй школе № 2. І адразу пасля яе заканчэння выбраў для сябе небяспечную прафесію пажарнага – ратавальніка. Падаў дакументы ў Салігорскі горна – хімічны каледж. З таго часу не ўяўляю сябе ў іншай ролі і ніколькі не шкадую пра выбар.

Козловский_новый размер.JPG

–       Хто параіў вучыцца на ратавальніка? – пытаюся.

–       З дзяцінства марыў стаць пажарным. А тут яшчэ бацькі падтрымалі мой выбар. Хацяў нашай сям’ініхто з прафесіяй ратавальніка не мае справу, ды і сярод радні таксама.

Хутка праляцелі тры гады вучобы. І вось малады тэхнік па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый вяртаецца на Мядзельшчыну. Працаваць уладкаваўся на пажарны аварыйна – выратавальны пост аграгарадка Нарач. А літаральна праз год адбылася аптымізацыя, і пост ліквідавалі. Юнака перавялі ў Нарачанскую часць.

–       Кім я толькі не быў! І пажарным, і старшым пажарным, і камандзірам аддзялення. А зараз вось працую на пасадзе начальніка змены. Пачынаў радавым, а цяпер – лейтэнант унутранай службы… Я шчыра ўдзячны сённяшняму начальніку каравула Андрэю Тадэушавічу Сакалдынскаму. Менавіта ён стаў маім першым настаўнікам. Шчыра дзяліўся вопытам, падказваў, як лепш зрабіць у той альбо іншай сітуацыі. У нас дружны і згуртаваны калектыў, кожны работнік па – свойму незаменны, ўсё грунтуецца на даверы і выручцы. На тушэнні пажару мы разумеем адзін аднаго, як кажуць, з паўслова, з позірку. Яно так і павінна быць. Наша праца – ратаваць людзей, не думаючы ў гэты момант пра сябе…

З добрай усмешкай сустракае мяне і Вячаслаў Карпячэнка – камандзір аддзялення пажарнай аварыйна выратавальнай часці № 4 пасёлка Нарач.

Карпеченко 3_новый размер.JPG

–       Вячаслаў, што паўплывала на выбар прафесіі? Чаму ты вырашыў стаць ратавальнікам? – цікаўлюся.

–       Так склалася, што нарадзіўся ў Вілейцы, потым жыў у Мядзеле і вучыўся да 6 класа ў Мядзельскай сярэдняй школе № 1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Затым мы пераехалі ў курортны пасёлак Нарач, дзе закончыў Нарацкую сярэднюю школу № 2. А што датычыцца выбару прафесіі, то гэта невыпадковасць. Бацька, намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнік унутранай службы Андрэй Матняк заўсёды быў аўтарытэтам для мяне. Ён цудоўны чалавек, добры настаўнік па жыцці і выдатны ратавальнік. У мяне была магчымасць назіраць за яго работай, захаплялі яго выпраўка, вытрымка, здольнасць мець на ўсё ўласны погляд, незалежнасць. Дзякуючы менавіта яму з малых гадоў выхоўваў у сабе прынцып сапраўднага мужчыны, слухаў яго карысныя парады, стараўся быць добрым, мэтанакіраваным. І пра тое, што пасля службы ў арміі, а служыў у дэсандных войсках, адразу падаўся ў ратавальнікі, зараз ніколькі не шкадую, - чую ў адказ.

Вячаслаў Ігаравіч расказаў, што шчыра ўдзячны сваім настаўнікам, якія дапамаглі хутчэй асвоіцца ў калектыве, спасцігнуць прафісійныя сакрэты. Прыйшоў Вячаслаў на службу шэсць гадоў таму на пасаду пажарнага ў званні старшыны. Праз тры гады яго прызначылі камандзірам аддзялення і прысвоілі званне прапаршчыка ўнутранай службы.

–       Ці запаў які – небудзь пажар у душу? Увогуле, як ты адносішся да агню? – пытаюся.

–       Заўсёды імкнуся да экстрыму, агонь для мяне – годны сапернік. Перамагаючы яго, дапамагаю людзям і атрымліваю ад гэтага маральную задаволенасць. А што датычыцца пажараў, то яны праносяцца, бы адно імгненне, - чую ў адказ. – Даводзілася выязжаць на тушэнне тарфянікаў, жылых дамоў. У нашай рабоце галоўнае – адказнасць і хуткая рэакцыя. На месцы здарэння кожны без лішніх слоў ведае, што рабіць. Для гэтага мы вывучаем дапаможнікі па паводзінах у экстрэмальных выпадках, выпрацоўваем тактыку дзеянняў у камандзе.

–       Каб стаць ратавальнікам, якія якасці характару неабходна ў сабе трэніраваць?

–       Трэба меть добрую фізічную падрыхтоўку, займацца спортам, выпрацоўваць у сабе смелыя і справядлівыя адносіны да жыцця, людзей, Канечне, мець добрыя нервы, рашучасць, умець змагацца і пераадольваць свае страхі і комплексы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть