- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Лета і бяспека нашых дзяцей (Мядзельскі раён)
Забяспечыць бяспеку дзяцей летам у першую чаргу задача дарослых. З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, звязаных з узнікненнем пажараў па прычыне дзіцячага свавольцтва з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня наведваюць аздараўленчыя лагеры. А вось 14 чэрвеня ўсё адбылося наадварот – выхаванцы аздараўленчага лагера, які дейнічае на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Мядзельскага раёна”, наведалі пажарную аварыйна-выратавальную часць № 1, што ў горадзе Мядзел.
У гэты дзень з маленькімі дзецьмі была праведзена гутарка аб правілах паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, аб правілах выкліку службы выратавання, былі зададзены пытанні на пажарную тэматыку, на якія рабяты адказвалі з вялікім задавальненнем і энтузіязмам.
Выратавальнікі, прыбыўшыя “па выкліку”, паказалі тэхніку працы з гідраўлічым інструментам, пры дапамозе якога лёгка пераразаліся металічныя пруткі. У працяг паказальных выступленняў дзеці змаглі прымерыць баявое адзенне выратавальніка, пазнаёміцца з прынцыпам работы апарата на сціснутым паветры, убачылі ручныя пажарныя ствалы рознага прызначэння.
Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі з рук ратавальнікаў невялічкія падарункі.