image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Школьныя лагеры Бярэзіншчыны прымаюць акцыю “Канікулы без дыму і агню”

637

У найлюбімейшую дзятвой пару – летнія канікулы – ратавальнікі працягваюць працаваць з дзецьмі і напамінаюць ім правілы ўласнай бяспекі падчас самай доўгай акцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Канікулы без дыму і агню”.

Як вядома, найлепей дзеці засвойваюць інфармацыю ў гульневай форме – ненавязліва, цікава, з прымяненнем розных формаў работы. Падчас мерапрыемстваў інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях прапаноўвае дзецям паглядзець мульцікі з серыі “Чароўная кніга” і “Энцыклапедыя бяспекі”, памаляваць, паскладваць пазлы, адказаць на пытанні віктарыны, правільна “сабрацца” у лес. Так, акцыя ўжо прайшла ў прышкольных лагерах весак Брадзец і Гарэнічы. Сустрэліся ратавальнікі і з выхаванцамі чатырох гарадскіх школ. Нашы деці, здаецца, ведаюць адказ на любое пытанне: што ні запытайся – “лес рук”! Напомніць дзецям пра ўласную бяспеку, прадухіліць бяду – галоўныя мэты раённых ратавальнікаў. Акрамя прафілактычных мерапрыемстваў, у школах прайшлі вучэбныя эвакуацыі, з педагогамі праводзяцца інструктажы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть