image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека дзяцей – бесперапынная праца дарослых (Молодечненский район)

834

Канікулы – цудоўны час, які вельмі чакаюць дзеці. Але кожны вучань абавязаны ведаць і выконваць правілы бяспекі. Гэта павінны кантраляваць бацькі. Менавіта таты і мамы нясуць адказнасць за бяспеку свайго дзіцяці. Нажаль, у час канікул павялічваюцца няшчасныя выпадкі з удзелам дзяцей, якія засталіся без дагляду.

Супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” пятнаццатага мая ў тарговым цэнтры “Спутнік” нагадвалі бацькам асноўныя правілы бяспекі, выкарыстоўваючы розныя гульні і віктарыны. Былі такія мамы і таты, якія пра бяспеку ведаюць усё. Супербацькі атрымалі ў якасці падарунка аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Яшчэ раз нагадваем, якія правілы патрэбна напомніць сваім дзецям перад летнімі канікуламі.

Абавязкова нагадайце дзецям свой дамашні адрас і тэлефоны экстранных служб 101, 112, 102, 103, 104. Не лішнім будзе каля тэлефона прымацаваць ліст з гэтымі нумарамі і растлумачыць дзецям пры якіх выпадках на які нумар трэба тэлефанаваць. Нагадайце сваім дзецям, што ў выпадку пажара неабходна адразу выбегчы на вуліцу і клікаць на дапамогу дарослых. Ні ў якім разе не хавацца пад ложак або ў шафу! Растлумачце сваім дзецям чаму ад агню нельга схавацца і што тушыць яго маюць права толькі выратавальнікі. Запалкі і запальнічкі захоўвайце ў недаступным для дзяцей месцы. Таксама не дазваляйце малым дзецям выкарыстоўваць газаваю пліту і электрапрыборы. Нажаль, былі выпадкі, калі дзеці дванадцаці і больш гадоў атрымлівалі апёкі вялікай плошчы, калі самастойна разагравалі сабе ежу на пліце.

Шмат дзяцей паедуць на канікулы да дзядуль і бабуль у вёску. Нагадайце сваім бацькам, каб пераканаліся, что ў хаце няма нічога небяспечнага для вашых дзяцей. Неабходна схаваць лекі, вязальныя спіцы, нажніцы, бытавую хімію і другія прадметы, якія небяспечны для дзяцей. Калі дзеці будуць гуляць на вуліцы за імі таксама трэба пільна сачыць увесь час. Былі выпадкі, калі малыя танулі ў возеры, каля хаты, застаўшыся без нагляду ўсяго на пару хвілін. Трагічны выпадак здарыўся з дзвумя вучнямі, якія нашлі ў бабулі спіртавую настойку і спрабавалі зрабіць факел. У выніку загінула бабуля, якая ратавала ўнука і хлопчык васьмі гадоў. Каб з вашым дзіцем нічога не здарылася важна ведаць, дзе ён знаходзіцца і чым займаецца!

Выратавальнікі рэкамендуюць дзеля дапамогі бацькам у навучанні дзяцей правілам бяспекі мультфільм МНС “Цудоўная кніга”. Паглядзіце з сваімі дзецьмі ўсе серыі, разбярыце з дапамогай героеў мультфільма надзвычайныя сітуацыі. Растлумацче, як іх недапусціць, а калі і здарылася бяспечная сітуацыя, як з яе выйсці. Знайсці мультфільм вы можаце на афіцыйным yоutube канале МНС. Паважаныя бацькі, беражыце сваіх дзяцей.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть