image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Як жывецца вавёрачцы ў Клецку?”

498

Больш за паўгода новая ніфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС “Не чакай вавёрачку – тушы недакурак” звяртае ўвагу грамадзян на тое, што незатушаныя цыгарэты могуць стаць прычынай вялікай бяды ці непапраўнай трагедыі.

Шматлікія банеры, лістоўкі і іншыя наглядна-выяўленчыя вырабы з выявай юркага звярка, размешчаныя амаль ў кожным населенным пункце нашай краіны, заклікаюць аматараў папірос не выкідаць недакуркі з балконаў многапавярховых дамоў, на сухую траву, у лесе, старанна тушыць іх у попельніцах. Акрамя гэтага, спецыялісты МНС рэгулярна праводзяць шматлікія прафілактычныя мерапрыемствы для насельніцтва, падчас якіх арганізоўваецца прэзентацыя кампаніі і навучанне грамадзян правілам пажарнай бяспекі.

У Клецкім раёне вавёрачка “пасялілася” на двух банерах, на аўтобусным прыпынку, на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў і арганізацый, у месцах продажу спіртных напояў і табачных вырабаў, на паштовых скрынях… а таксама, ёсць спадзяванне, і ў сумленні людзей, якія спажываюць інфармацыю МНС аб неабходнасці паводзіць сябе бяспечна.

Дарэчы, у бягучым годзе на тэрыторыі Клецкага раёна не зафіксіравана выпадкаў гібелі ці траўматызму на пажарах па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Аднак, два пажары па гэтай прычыне ўсё ж здарыліся: на іх былі пашкоджаны гаспадарчыя пастройкі. Гэта значыць, што вавёрачка працягне заўзята “працаваць”, каб звесці на “не” такія вогненныя здарэнні з-за непатушаных недакуркаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть