image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прафілактычныя рэйды – штодзень (Бярэзінскі раён)

764

Штодня ратавальнікі Бярэзіншчыны выязджаюць у рэйды па жылым сектары грамадзян разам з іншымі службамі. Работа, арганізаваная ў рамках акцыі “За бяспеку разам”, ставіць за мэту прафілактыку ўзгаранняў, правапарушэнняў, выяўленне грамадзян, што маюць патрэбу ў сацыяльная дапамозе. Бярэзіншчына налічвае 218 весак: некаторыя з іх – паўнацэнныя аграгарадкі са сваей інфраструктурай, іншыя – зусім невялічкія, з дзясяткам-другім жыхароў. Наша мэта – максімальна ахапіць работай найбольш сацыяльна неабароненых людзей. 

У чарговы рэйд група накіравалася ў вескі Міхалева, Вінорава Багушэвіцкага сельсавета. Калі ў Міхалева “пашчасціла” патрапіць толькі ў некалькі хат, то веска Вінорава сустрэла больш прыязна: амаль у кожнай хаце – гаспадар. “Нашто ўжо хадзіць? Печкі амаль не топім, вясна!” – усміхаецца малады мужчына. На заўвагу пра тое, што не толькі з-за печкі бывае пажар – пагаджаецца. “Мне апавяшчальнік не патрэбны!” – упэўнена гаворыць мясцовая пенсіянерка, аперыруючы тым, што ў хаце ніхто не курыць. Прыводзім довады, каб чалавек змяніў склад думак. “У мяне ўсе добра!” – закурваючы на канапе, заяўляе гаспадар, што моцна сябруе са спіртнымі напоямі. Указанне на недакуркі на падлозе і мноства парушэнняў норм эксплуатацыі праводкі – не надта важкія аргументы для мужчыны. Тут нам спатрэбіцца дапамога інспектара энерганагляду і ўчастковага міліцыянера. Па выніках рэйда ў зацікаўленыя службы будзе накіравана пісьмо. Раз-пораз сустракаюцца гаспадары, якія думаюць, што службы павінны адрамантаваць для іх печку ці замяніць электраправодку. Высвятляем, ці есць крэтэрыі для аказання сацыяльнай дапамогі. Так, усе людзі розныя, і працаваць з імі нялегка. Але ж цікава! Падчас рэйдаў наслухаешся, бывала, і гісторый пра лёсы людскія, дзесь і за стол запрашаюць, і імкнуцца чымсьці пачаставаць…

Акцыя на Бярэзіншчыне працягваецца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть