image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Разбуральны подых стыхіі (Мядзельскі раён)

610

Прырода пасля зімовага абуджэння асабліва прыцягальная, а вось для выратавальнікаў вясна – гэта пара лясных і травяных пажараў. Многія спяшаюцца хутчэй навесці парадак, але, на жаль, не ўсе задумваюцца пра наступствы такой уборкі. Цяперашняя сітуацыя з паламі сухой расліннасці – поўнае таму пацверджанне.

Большасць пажараў, якія ўзнікаюць з-за выпальвання сухой травы і смецця, прыпадаюць на вясенне-летні перыяд. Жыхары вёсак і дачнікі наводзяць парадак на сваіх падворках і ўчастках, спальваюць смецце. Часта ніхто не сочыць за вогнішчам, і полымя хутка перакідваецца на бліжэйшыя пабудовы. Здараецца і так, что людзі спецыяльна ці выпадкова кідаюць запалку альбо незатушаны недакурак на палетак з сухой расліннасцю. Распаўсюджванню агню садзейнічае і вецер.

Так адбылося і 12 красавіка ў пасляабедзенны час у вёсцы Скары Нарацкага сельскага Савета. Калі ратавальнікі прыбылі на месца загарання, поле на вельмі вялікай плошчы ўжо было ахоплена полымем, але не толькі поле – на ўскраіне вёскі гарэў сарай.

–       Гаспадар жо даўно купіў гэты ўчастак, гадоў 10 – 15 таму, і з тых пор тут не з’яўляўся, – расказвае суседка, – вось навокал усё і зарасло. Нас не было дома, калі тут пачало ўсё гарэць, але калі вярнуліся адразу і не ведалі, што рабіць. Дачка адразу ж пабегла выратоўваць сваю хату, паліваючы вадой полымя. Затым прыехалі ратавальнікі і спраўна прыняліся за тушэнне.


Для таго, каб пазбегнуць бяды, варта выконваць наступныя рэкамендацыі:
–       Ніколі не выпальвайце траву: акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяспечнымі і для чалавека. Калі заўважылі пажар – не праходзьце міма: магчыма загаранне вы зможаце патушыць самастойна. Полымя можна збіваць галінкамі дрэў ці засыпаць пяском. Патушыўшы загаранне, не пакідайце месца да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не ўспыхне зноўку. Калі разумееце, што загаранне патушыць самастойна немагчыма – тэлефануйце па нумары 101 ці 112.

Паліць смецце на сваім участку можна, але пры гэтым патрэбна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Дарэчы, рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор’е. Вогнішчы варта разводзіць як мага далей ад пабудоў, лесу і сцірт саломы і сена. Пад рукой трэба мець вядро з вадой, рыдлёўку і граблі.
 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть