image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Увага і клопат – дзецям! (Клецкі раён)

408

Клопат пра бяспеку дзіцяці ў кожнага з бацькоў павінны быць на першым месцы, бо часта дзеці не ў стане зрабіць гэта самі. Не заўсёды дзіця можа ў поўнай меры ўсвядоміць ступень небяспекі сваіх дзеянняў, а яго дапытлівасць і цікавасць могуць перамагчы любыя бацькоўскія забароны.

Што ж рабіць бацькам, каб звесці да мінімуму магчымыя небяспечныя сітуацыі, з якімі можа сутыкнуцца дзіця? Як навучыць дачку ці сына прадбачыць небяспеку? Як іх навучыць правільным дзеянням ў надзвычайнай сітуацыі? Менавіта пра гэта ішла гаворка падчас агульнага бацькоўскага сходу ў Зубкаўскай сярэдняй школе Клецкага раёна.

Інспектар прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Іванейчык расказала аб асноўных прычынах пажараў, дала рэкамендацыі, як пазбегнуць узгарання ў доме. Пасля яна нагадала бацькам пра тое, з якімі небяспекамі можа сутыкнуцца дзіця дома, у школе, на вуліцы, у лесе і на вадаёме, а таксама пра тое, як трэба сябе паводзіць у небяспечнай сітуацыі. Вольга Анатольеўна таксама прывяла прыклады пажараў, якія адбыліся ў бягучым годзе на тэрыторыі краіны, дзе загінулі дзеці. Не лішнім быў напамін бацькам пра тое, што нельга пакідаць малых дзяцей без нагляду, што трэба хаваць ад іх запалкі, лекі, бытавую хімію, што ў доме, дзе ёсць дзіця, усе бытавыя прыборы, разеткі, сеткавыя кабелі і вілкі, электраправодка павінны быць у спраўным стане. Інспектар таксама парэкамендавала дарослым устанавіць у свае тэлефоны і тэлефоны дзяцей карысны мабільны дадатак “Дапамога побач” МНС Беларусі, у якім сабрана сапаўдная энцыклапедыя бяспекі, ёсць шмат цікавых раздзелаў і функцый.

Пасля выступу ўсім прысутным быў паказаны фільм «Не пакідайце дзяцей адных», уручаны буклеты і памяткі з правіламі бяспекі.

Таксама на сходзе прысутнічаў прадстаўнік інспекцыі па справах непаўналетніх Клецкага РАУС Яўген Гвозд. Ён заклікаў бацькоў уважліва сачыць за тым, чым займаюцца іх дзеці не толькі дома і на вуліцы, але і ў віртуальнай прасторы – у сацыяльных сетках і мэсэнджэрах. Ён папярэдзіў дарослых, што з’явіўся новы від злачынства, сур’ёзнасць якога нашы дзеці яшчэ не зуім усведамляюць – гэта “сваттинг”, злачынная тактыка, якая заключаецца ў выкліку спецпадраздзяленняў па заведама ілжывым паведамленням аб мініраванні, забойстве, пажары і г.д. На гэту тэму бацькам быў прадэманстраваны відэаролік, пасля прагляду якога Яўген Міхайлавіч растлумачыў адказнасць дзяцей і дарослых за такое правапарушэнне.

Пасля ўсяго пачутага і ўбачанага кожны з бацькоў ўсвядоміў, што ад нас, дарослых, залежыць жыццё, здароўе і будучае нашых дзяцей!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть