image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэальныя дзеянні пры ўмоўным пажары. У Бярэзінскім раёне газазабеспячэння прайшла школа аператыўна-тактычнага майстэрства

511

Прыняць удзел у вучэннях, абмяняцца вопытам, абмеркаваць вынікі работы ў 2020 годзе сабраліся ў Беразіно ратавальнікі Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага і Жодзінскага гарнізонаў. Не ў першы раз яны збіраюцца падчас правядзення школы аператыўна-тактычнага майстэрства, і гэта – рэальны шанец павысіць свой прафесійны ўзровень, навучыцца новаму, удасканаліць навыкі.

Напачатку адбылася нарада, на якой ратавальнікі абмеркавалі праблемныя пытанні, прайшлі тэсціраванне. Далей усе перамясціліся на тэрыторыю прадпрыемства газавай гаспадаркі, дзе прайшлі вучэнні. Згодна з ўмоўнай сітуацыяй, у выніку парушэння рэгламенту правядзення зварачных работ адбылося ўзгаранне ў адным са складоў, ёсць пацярпелы, існуе рызыка распаўсюджвання полымя на склад з пяцюстамі балонамі са зжыжаным газам.

Ужо праз дзве хвіліны пасля званка на лінію “101” да месца здарэння прыбываюць першыя падраздзялення Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях згодна другому нумару выкліку. Пакуль яны былі ў дарозе, стрымаць агонь спрабавалі члены пажарнай дружыны прадпрыемства – для гэтага яны выкарыстоўваюць вогнетушыцелі, таксама ажыццяўляецца тушэнне вадой ад унутранай проціпажарнай сеткі.

Далей, паводле ўказанняў кіруючага тушэннем пажару, ратавальнікі пачынаюць працу па лакалізацыі агню і пошуках пацярпелага чалавека ў складзе, дзе пажар. Чалавек выратаваны, выведзены на вуліцу ў спецыяльнай масцы, перададзены медыкам. Адначасова прымаюцца меры па абароне ад агню склада з балонамі. Праз пэўны час умоўны пажар быў ліквідаваны. На фінальным агульным зборы дадзена добрая адзнака як дзеянням бярэзінскіх ратавальнікаў, так і тактыцы пажарнай дружыны, абмеркаваны нюансы аператыўнай работы, дадзены пажаданні па ўдасканаленні прафесійных навыкаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть