image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ад няспраўнай печкі чакай бяды… (Бярэзінскі раён)

280

Вечарам 7 лістапада бярэзінскія ратавальнікі спяшаліся на пажар у веску Паложына Бярэзінскага сельсавета. Там гарэла лазня.

Па добрай звычцы гаспадар растапіў лазню, памыўся, а праз некалькі гадзін сусед паведаміў яму, што ў двары штосьці гарыць. Пэўны час людзі спрабавалі справіцца з агнем самастойна, і толькі потым выклікалі пажарных. Найбольш верагодная прычына пажару – парушэнні правілаў ўсталявання печы і карыстання ёю. Людзі не пацярпелі.

Дадзены пажар – даволі тыповы. Пры падобных абставінах у раёне ў гэтым годзе здарылася дзесяць пажараў. Варта нагадаць асноўныя патрабаванні, якія павінны бездакорна выконвацца ўсімі домаўладальнікамі, што эксплуатуюць печку:

-         не перанакальвайце печ;

-         не карыстайцеся самаробнымі металічнымі печкамі;

-         штогадова тынкуйце і бяліце коміны;

-         зрабіце адступку ад печы не менш за 10 см.

Пры пажары неадкладна тэлефануйце па нумары 101 альбо 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть