image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Тэлевізар можа загарэцца (Мядзельскі раён)

409

Выпадкі, калі загараецца тэлевізар, гэта, на жаль, не рэдкасць. Многія не ведаюць, як сябе паводзіць і што рабіць у гэтых выпадках.

Справа ў тым, што пры такім загаранні, акрамя агню, выдзяляюцца вельмі небяспечныя для жыцця атрутныя рэчывы. Знаходжанне ў гэтай атмасферы можа прывесці да гібелі. Таму нельга пакідаць уключаны тэлевізар без нагляду, асабліва небяспечна, калі дзеці працяглы час глядзяць перадачы. Ад перагрэву ён можа загарэцца. Для папярэджання такіх пажараў пасля 4 гадзін бесперапыннай работы тэлевізар рэкамендуецца выключыць і даць магчымасць яму астыць. Нельга ўстанаўліваць яго паблізу прыбораў ацяплення, на паліцы мэблевай сценкі – там ён дрэнна вентыліруецца.

Некаторыя гаспадыні маюць звычку ставіць на тэлевізар вазоны. Гэта таксама небяспечна. У вільготным асяроддзі дэталі прыёмніка самазагараюцца пад напружаннем. Менавіта па гэтай прычыне тэлевізар, унесены з вуліцы ў цёплае памяшканне, нельга адразу ўключаць.

Што рабіць, калі тэлевізар загарэўся? Па – першае, неабходна выключыць яго з электрычнай сеткі. Па – другое, калі полымя менш футбольнага мяча і вашаму здароўю і жыццю нічога не паграджае, паспрабуйце справіцца з узгараннем самастойна: да прыезду ратавальнікаў накрыйце падпалены прыбор шчыльнай тканінай ці коўдрай або паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй з чыгуна з кветкамі, парашком, але ні ў якім разе не тушыце вадой. Калі вы не справіліся з агнём за некалькі хвілін, тэлефануйце па тэлефону 112. Выразна паведаміце што гарыць, дзе гарыць (дакладны адрас), сваё прозвішча і нумар тэлефона. З задымленага памяшкання выбірайцеся прыгнуўшыся да падлогі ці паўзком, прыкрываючы нос і рот вільготнай хусткай, ручніком. Апынуўшыся на вуліцы, ні ў якім разе не вяртайцеся ў дом, дачакайцеся прыбыцця ратавальнікаў, пакажыце ачаг пажару, паведаміце аб наяўнасці людзей у палаючым памяшканні.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть