- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Па новыя веды ў цэнтр бяспекі (Валожынскі раён)
На мінулым тыдні на базе міні-цэнтра бяспекі жыццядзейнасці, што трэці год працуе ў сярэдняй школе № 2 г. Валожына, адбылося адкрыццё кабінета віртуальнай рэальнасці
і комплексу для праверкі ведаў.
На цырымонію завіталі старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Крыкала, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы, дырэктар установы адукацыі Аляксандр Уланчык.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Людміла Сівец прадэманстравала гасцям, як будзе праходзіць навучанне ў абноўленым міні-цэнтры бяспекі. Цяпер хлопчыкаў і дзяўчынак будуць дзяліць на тры групы, з якімі паралельна будуць праводзіцца заняткі на трох комплексах: тэарэтычная падрыхтоўка і праверка ведаў, на трэнажорах і ў пакоі дапоўненай рэальнасці, кабінеце вертуальный рэальнасці. Асаблівую цікавасць прысутных выклікалі навінкі цэнтра бяспекі. Спачатку, надзеўшы спецыяльны шлем і ўзяўшы ў рукі джойсцікі, школьнікі вучацца неабходным у далейшым дзеянням: хадзіць, бегаць, браць у рукі прадметы, хватаць іх. Затым рабятам прапануецца адна з чатырох праграм: “Пажар у доме”, “Пажар у лесе”, “Арыентаванне ў лесе”, “Пажар на хімічна небяспечным аб’екце”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем акунаюцца ў працэс, і ў іх хутка усё атрымліваецца. Тое, што школьнікі бачаць у спецыяльных акулярах, адлюстроўваецца на экране камп’ютара. І той, хто праводзіць заняткі лёгка кантралюе сітуацыю, бачыць усе памылкі і недахопы, дае парады для далейшых дзеянняў. Апрабаваць новыя прыборы выказала жаданне і Таццяна Мікалаеўна, дарэчы, яна хутка асвоілася і добра справілася з пастаўленай задачай патушыць пажар у доме.
Таксама ўдзельнікі мерапрыемства наведаліся і кабінет для заняткаў, дзе апрабавалі новыя праграмы тэсціравання ведаў па бяспецы, для якіх нядаўна былі набыты планшэты і тумбы. Цяпер тут можна праверыць веды ў дзецей малодшага, сярэдняга ўзросту і дарослых. У выніку камп’ютар, да якога падключаны планшэты, выдае статыстыку па кожным тэсце, і ў таго, хто не адказаў правільна на нейкія пытанні, ёсць магчымасць выправіць свае памылкі.
Радуе, што міні-цэнтр папаўняецца такімі цікавымі прагрэсіўнымі прыстасаваннямі і праграмамі, якія даюць магчымасць навучыць дзяцей бяспечным паводзінам і дзеянням у экстрымальных сітуацыях.