image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека дзяцей – адказнасць дарослых! (Стаўбцоўскі раён)

410

На тэрыторыі Стаўбцоўшчыны працягваецца мэтанакіраваная работа па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх. Работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць як сустрэчы бяспекі у працоўных калектывах, так і ўрокі бяспекі на бацькоўскіх сходах.

Так, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка сустрэўся з бацькамі навучэнцаў Навасвержанскай сярэдняй школы.

Галоўны ратавальнік раёна чарговы раз звярнуўся да бацькоў з напамінам аб іх адказнасці за жыццё і здароўе дзяцей. Прысутным былі агучаны пытанні, якія не губляюць сваёй актуальнасці: захоўванне запалак у недаступных для дзяцей месцах, выкананне правілаў пажарнай бяспекі пры абыходжанні з электрапрыборамі, эксплуатацыі пячнога ацяплення, цвёрдапаліўных катлоў, а таксама газавага абсталявання. Акрамя таго, значная ўвага надалася пытанням бяспечных паводзін на вадаёмах і ў лесе. Чарговы раз нагадалі бацькам і пра неабходнасць усталявання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Дарэчы, на гэты раз сустрэча прайшла не ў форме маналогу: бацькоў зацікавілі тыя мерапрыемствы, якія праводзяцца з дзецьмі па пытаннях бяспекі. Некаторых здзівіў той пералік, які агучылі ратавальнікі:

– З такімі мерапрыемствамі дзеці ўжо і нас могуць навучаць, – з усмешкай зазначылі прысутныя..

Канешне, трымаць на ўвазе дзіця кожную хвіліну – цяжка , а вось навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак самім “трымацца бяспечна” – у нашых сілах!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть