- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Як не аказацца ў палоне лесу (Мядзельскі раён)
Усё часцей і часцей выратавальнікам пачалі паступаць паведамленні аб тым, што хтосьці заблукаў ў лесе. І гэта, да слова кажучы, з’яўляецца самым актуальным пытаннем у сезон "ціхага палявання". Што датычыцца Мядзельскага раёна, то ўжо шмат каму спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Нагадаем некалькі выпадкаў…
8 верасня выратавальнікі раёна двойчы выязжалі для пошукаў людзей, якія заблудзіліся ў лесе. Так, у 16 гадзін 45 хвілін паступіла паведамлегне пра тое, што па блізу вёскі Зані пенсіянерка 1937 года нараджэння пайшла у грыбы і заблукала. Паведаміў пра гэта сын – у жанчыны с сабой мабільнага тэлефона не было. Да таго ж стала вядома, што ў пенсіянеркі хворае сэрца.
Пасля 21 гадзіны ў цэнтр аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра тое, што маці 1960 года нараджэння і дачка 1992 года нараджэння згубіліся ў лесе паблізу вёскі Мікасецк. Жанчын адшукалі ў той жа дзень. У першым выпадку пенсіянерку знайшлі каля 19 гадзін. У другім выпадку маці з дачкой выратавальнікі знайшлі бліжэй да поўначы – сувязь з імі падтрымлівалі па мабільніку. 11 верасня у палоне лесу аказаліся тры жанчыны, якія прыехалі ў пошуках ягад паблізу вёскі Чарэмшыцы. Тут таксама закончылася ўсё на пазітыўнай ноце.
Яшчэ адзін падобны выпадак здарыўся раней – 3 верасня. У 15.22 выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў лясным масіве паблізу вёскі Грыбкі пайшоў у ягады і заблукаў мужчына, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Пасля 16 гадзін той сам выйшаў на сігнал гучнагаварыцеля аварыйна – выратавальнага аўтамабіля.
Каб не папасці ў такую сітуацыю, неабходна заўсёды памятаць, як паводзіць сябе падчас паходу ў лясны масіў.
Для таго, каб не прымусіць хвалявацца родных і блізкіх, неабходна перад паходам ў лес абмеркаваць з імі маршрут і час вяртання. Рэкамендуюць надзець на шыю свісток і папоўніць баланс сотавага тэлефона, а таксама праверыць зарад батарэі. Вазьміце з сабой запалкі, нож, невялікі запас прадуктаў і вады. Тым, хто пастаянна карыстаецца лекамі, трэба мець іх пры сабе.
Каб павысіць верагоднасць пошукавых работ, лепш апрануць яркае адзенне. Для гэтага лепш падыйдуць рудыя, чырвоныя, жоўтыя, белыя курткі, а вось камуфляжы апранаць не рэкамендую – вас могуць не ўбачыць і з трох метраў.
Старайцеся запамінаць па шляху як мага больш прадметаў: нейкія незвычайныя дрэвы, камяні… Тады будзе прасцей вяртацца да зыходнай пазіцыі.
Калі ўсё ж здарылася так, што вы заблукалі, галоўнае правіла не панікаваць. Спыніцеся і падумайце: адкуль прыйшлі, ці не чуваць крыкаў, шуму машын, брэху сабак – гэта можа стаць знакам таго, што побач знаходзіцца населены пункт. Калі дакладна ведаеце, што вас будуць шукаць – заставайцеся на месцы, развядзіце вогнішча: па дыме знайсці чалавека прасцей. А вось калі рашылі шукаць дарогу самі, старайцеся не пятляць, арыентуйцеся па сонцы. Вельмі добра, калі ўдалося выйсці на лінію электраперадач, чыгунку, газапровад, раку: ідучы ўздоўж гэтых аб’ектаў, заўсёды выйдзеце да людзей, хай і не там, дзе меркавалі.
Калі знайшлі ў лесе сцежку, вызначце спачатку, ці не звярыная яна. А зрабіць гэта можна проста – калі галінкі раз – пораз б’юць вам у твар і грудзі, гэта значыць, што дарожку пратапталі “мясцовыя жыхары”. Неадкладна сыдзіце з яе: сустракацца з ляснымі насельнікамі небяспечна.
Калі ўсё ж ноч заспела вас у лесе, падбярыце месца для начлегу. Рухацца ў цёмны час не рэкамендуецца. Месца для начлегу павінна быць высокае і сухое, пажадана ля вялікага дрэва. Нарыхтуйце галлё для вогнішча, зрабіце подсціл з лапак. Размясціцца лепш за ўсё плячыма да дрэва, перад сабой распаліць вогнішча і падтрымліваць яго ўсю ноч.
І апошняе, што неабходна ведаць – сотавы тэлефон ужо не раз дапамагаў устанавіць месца знаходжання чалавека. Выратавальнікам можна патэлефанаваць з мабільнага нават без сім – карты і ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі “чужога” аператара сотавай сувязі. Для гэтага неабходна набраць нумар 101 ці 112 і пастрабаваць растлумачыць сваё месцазнаходжанне.