image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Актуальна: пра абагравальнікі і печкі (Уздзенскі раён)

175

З наступленнем халадоў значна ўзрастае колькасць пажараў. Вогненныя няшчасці адбываюцца па прычыне няправільнай эксплуатацыі печак, бытавых катлоў, электраабагравальнікаў. Пра тое, як бяспечна сустракаць асенні холад у кватэры ці доме, расказвае першы намеснік начальніка Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Каравацкі.

– Якая аператыўная абстаноўка па пажарах склалася сёлета ў раёне?

– Сёлета на Уздзеншчыне ўжо зарэгістравана 30 пажараў, на якіх загінулі тры чалавекі. І гэтых вогненных няшчасцяў, урону маёмасці, а галоўнае – смерці, можна было б пазбегнуць, калі б людзі выконвалі правілы пажарнай бяспекі ў побыце, былі асцярожнымі пры абыходжанні з адкрытым агнём. Калі мы прыходзім да землякоў у працоўныя калектывы, у кватэры і дамы, то чуем запэўніванні аб тым, што пра бяспеку ў побыце і на рабочых месцах ўсе практычна ўсё ведаюць. Аднак, як высвятляецца пазней, на практыцы заяўленыя тэарэтычныя веды прымяняюць не ўсе.

– Восенню ў вёсцы максімальная нагрузка ўскладаецца на печы. Як абагрэць дом без рызыкі?

– У бяспечнай печы няма расколін і шчылін, перад топкай на падлозе са згаральных матэрыялаў размешчаны негаручы ліставы ці плітны матэрыял: каб вугольчыкі, якія выпадуць, не сталі прычынай пажару. Комін мае добрую цягу і пабелены вапнавым растворам, на белым фоне якога можна адразу заўважыць расколіну. У ацяпляльны перыяд комін чысцім ад сажы адзін раз у два месяцы, саму ж печ палім не менш чым за дзве гадзіны да сну, ніколі заўчасна не зачыняем засланку печы, пакуль вуголле поўнасцю не прагарыць. Катэгарычна забаронена і небяспечна выкарыстоўваць пры топцы печы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, пакідаць адкрытымі топачныя дзверцы, тапіць печ без нагляду дарослых або пад наглядам дзяцей, перакаліваць печ. Таксама нельга размяшчаць на адлегласці менш чым паўтара метра ад печы вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы, а попел і вуголле пасля топкі неабходна праліць вадой да поўнага затухання.

– Амаль у кожнай гарадской сям’і ёсць верны «памочнік» – абагравальнік. Як правільна ім карыстацца?

– Абагравальнік, якому мы даверым і «генерыраванне» цяпла, і ўласную бяспеку, павінен быць толькі сертыфікаваным! І спраўным: без папярэдняга рамонту «сваімі сіламі», з непашкоджанымі правадамі. Прыбор неабходна ўсталёўваць на значнай адлегласці ад фіранак і мэблі, нельга ўключаць у памяшканнях, дзе знаходзяцца або нядаўна былі выкарыстаны лакафарбавыя матэрыялы, растваральнікі, іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці. Перад тым, як карыстацца прыборам, уважліва прачытайце інструкцыю, звярніце ўвагу на час эксплуатацыі і патрабаванні да дапушчальнага току. Не забывайце, што абагравальнікі – электрычныя прыборы, а значыць, іх нельга пакідаць уключанымі без нагляду, на ноч, недапушчальна і сушыць на іх рэчы. Калі абагравальнік загарыцца – дастаньце вілку з разеткі, няма такой магчымасці – абясточце кватэру або дом праз электрашчыт. Аб'ектыўна ацаніце сілы і магчымасці, можна паспрабаваць самастойна ліквідаваць «пажар»: накрыйце падпалены прыбор шчыльнай тканінай, коўдрай ці засыпце полымя зямлёй з кветкавых гаршкоў ці пральным парашком. Калі не справіцеся з агнём – выклікайце выратавальнікаў.

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть