image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калі вецер прыносіць не толькі прахалоду (Стаўбцоўскі раён)

190

Вось і восень вырашыла нагадаць пра сябе дажджамі, прахалодай і ветрам. І калі ў спякотны дзень мы з задавальненнем падстаўляем твар ветрыку, то ў халодныя дні марым пра тое, каб вецер не разышоўся, каб не прынёс бяду. Так, вецер прыносіць прахалоду, але калі хуткасць яго руху становіцца значнай, ён може ператварыцца ва ўраган. Такая прыродная з’ява ўжо ўяўляе сабой сур’ёзную небяспеку, так як магутныя патокі паветра могуць ламаць дрэвы, зносіць дахі і нават разбураць будынкі.

Як неабходна паводзіць сябе падчас такой стыхіі, каб выпадкова не стаць яе ахвярай? Ратавальнікі чарговы раз нагадваюць такія простыя, але такія патрэбныя правілы. Калі падчас стыхіі вы знаходзіцеся на вуліцы, схавайцеся ў найбліжэйшы будынак – гэта можа быць крама, жылы дом, школа, шпіталь - або, напрыклад, у падземным пераходзе. Калі вы апынуліся ў месцы, дзе такой магчымасці няма, укрыйцеся ў кювеце, закрыўшы галаву рукамі. Памятайце, што падчас моцнага ветру неабходна трымацца воддаль ад рэкламных шчытоў, ліній электраперадачы, вялікіх дрэў і, наогул, ад любых “хлісткіх” канструкцый.   Акрамя таго, закрывайце пры неабходнасці вочы, нос і рот ад пяску. Дарэчы, калі прагназуецца ўзмацненне ветру імкніцеся без прычыны не выходзіць на вуліцу.

Калі падчас стыхіі вам пашчасціла знаходзіцца дома, таксама будзьце ўважлівымі і асцярожнымі. Па-першае, сачыце за прагнозам надвор’я па радыё, тэлебачанні або ў сетцы Інтэрнэт. Прыбярыце з балконаў, падаконнікаў рэчы, якія могуць быць скінуты ветрам. Зачыніце вокны і адыдзіце ад іх. Па магчымасці – адключыце электрапрыборы і газ. У сельскай мясцовасці – затушыце агонь у печцы.

Калі вы апынуліся ў аўтамабілі – спыніцеся (пры гэтым не стаўце аўто каля рэкламных шчытоў, высокіх дрэў), зачыніце вокны і, пажадана, не выходзьце з машыны.

Памятайце: менавіта простыя правілы бяспечных паводзін, робяць наша жыццё сапраўды бяспечным!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть