image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Дажынкі-2020» у Бярэзінскім раёне. Без ратавальнікаў – ніяк!

219

Аграгарадок Уша  Бярэзінскага раёна прымаў раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020».

 

Як і ў мінулыя гады, свята не абышлося без ратавальнікаў. Разам з актывістамі клуба юных пажарных «Сірэна» мы наладзілі для людзей сапраўдны экзамен па бяспецы! У праграме – пошук парушэнняў правілаў усталявання печы, і віктарына, і умоўнае тушэнне пажару на пліце, і конкурс малюнкаў. Самыя меншыя ўдзельнікі свята складвалі з пазлаў карцінкі на супрацьпажарную тэматыку, называлі небяспечнасці, з якімі сутыкнуліся персанажы мульціка “Чароўная кніга”. Кожнаму дзіцяці мы чаплялі  на вопратку наклейкі “Ганарымся, што навучылі!” і дарылі карысныя падарункі. Хапіла падарункаў і дарослым. Любы жадаючы мог прымерыць баявое адзенне ратавальніка і знайсці ўмоўнага пацярпелага ў спецыяльнай дымакамеры. Добры настрой стварала роставая лялька-ратавальнік, якая танцавала і з задавальненнем фатаграфавалася з гасцямі свята. 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть