image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Што рабіць, калі здарыўся пажар (Мядзельскі раён).

211

Шмат гадоў таму назад агонь заняў ключавое і значнае месца ў жыцці чалавека. Бо менавіта «прыручэнне полымя» стала асновай прагрэсу чалавецтва. Але разам з гэтым паклала пачатак распаўсюджвання такога стыхійнага бедства як пажар. У большасці выпадкаў пажары адбываюцца ў жыллёвым фондзе і прычыны іх узнікнення могуць быць розныя. За мінулыя суткі выратавальнікам Мядзельшчыны давялося двойчы выязжаць на паведамленні аб пажарах.

Абставіны і прычыны пажараў давядзецца высветліць інспекцыі нагляду і прафілактыкі. Але не лішнім будзе нагадаць дзеянні грамадзян пры ўзнікненні пажару:

–       неадкладна выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112;

– выразна паведаміць што гарыць, дзе гарыць (дакладны адрас), сваё прозвішча і нумар тэлефона;

– калі ўзгаранне нязначнае, паспрабуйце самастойна справіцца з гарэннем, выкарыстоўваючы падручныя сродкі для тушэння. Для гэтага могуць падыйсці вогнетушыцель, вада, шчыльная мокрая тканіна, зямля, пральны парашок;

– з задымленага памяшкання выбірайцеся прыгнуўшыся да падлогі ці паўзком, прыкрываючы нос і рот вільготнай хусткай, ручніком;

– пры пажары катэгарычна забараняецца карыстацца ліфтам - эвакуіруйцеся па лесвіцы;

– перш чым адкрываць дзверы, пакратайце яе верх і ручку тыльным бокам далоні. Калі дзверы цёплая, а ручка гарачая – не адкрывайце яе – з другога боку шугае агонь;

–       апынуўшыся на вуліцы, ні ў якім разе не вяртайцеся ў дом, дачакайцеся прыбыцця ратавальнікаў, пакажыце ачаг пажару, паведаміце аб наяўнасці людзей у палаючым памяшканні.

 

КАЛІ ВЫ НЕ МОЖАЦЕ ВЫЙСЦІ З КВАТЭРЫ:

 

– зачыніце вокны, заткніце ўсе зазоры пад дзвярыма, вентыляцыйныя рашоткі мокрымі анучамі;

– выключыце электрычнасць, перакрыйце газ;

– зніміце фіранкі, так як шкло пад уздзеяннем цяпла можа трэснуць і агонь лёгка знойдзе на што пераключыцца;

– абліце падлогу і дзверы вадой, панізіўшы такім чынам іх тэмпературу;

– прыкрывайце органы дыхання ад дыму вільготнай тканінай;

– калі ёсць магчымасць, выйдзіце на балкон, шчыльна прычыніўшы за сабой дзверы;

– калі балкона няма, чакайце дапамогі каля акна, падавайце сігналы выратавальнікам праз акно кавалкам яркай тканіны або ліхтарыкам;

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть