image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Працягваюцца рэйды па пажаранебяспечным мясцінам (Нясвіжскі раён).

655

З мэтай правядзення прафілактычнай працы работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з іншымі суб'ектамі прафілактыкі штодня праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці ў розных мясцінах раёна.

Пры правядзенні рэйдавых мерапрыемст ратавальнікі нагадваюць жыхарам асноўныя правілы пры спальванні смецця на прысядзібных участках, размяшчэнні спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы, прыводзяць прыклады, калі з-за прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём адбываліся пажары на якіх гінулі людзі. Пры кожнай такой прафілактычнай гутарцы супрацоўнікі Нясвіжскага РАНС раздавалі насельніцтву памяткі з рэкамендацыямі супрацьпажарнай накіраванасці.

– Калі вы вырашылі развесці вогнішча на ўласным участку, рабіце гэта толькі ў зацішнае надвор'е, – нагадваюць нясвіжскія ратавальнікі. – Адыдзіце на 8 метраў ад бліжэйшай пабудовы. Не пакідайце агонь без нагляду. Памятаеце, што пад рукой ў вас павінен быць сродак тушэння - палівальны шланг, вядро з вадой ці пяском, вогнетушыцель. Пасля таго, як вогнішча дагарыць, прыміце меры па недапушчэнні яго паўторнага ўзгарання. Таксама будзьце асцярожныя пры падрыхтоўцы шашлыка. Не забывайце, што бяспечная адлегласць ад бліжэйшых пабудоў – не менш за 2 м. Заўседы памятайце, што хвілінная бестурботнасць можа абгарнуцца непапраўнай трагедыяй. Беражыце сябе і сваю маёмасць!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть