image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка "Ганарымся і абараняем": Маленькая царква з вялікай гісторыяй (Старадарожскі раён)

962

Там цішыня навокал і спакой,

Там можна гаварыць і слухаць Бога.

Іду ў царкву і на душы трывога

За гэты сьвет, дзе мы жывё з табой.

Ёсць на Старадарожскай зямлі і свае каштоўнасці, якімі землякі вельмі ганарацца і свята абараняюць. Так, у весцы Залужжа на самым відным месцы стаіць прыгожая і прыбраная, нібы нявеста, царква Святога Георгія Перамаганосца, якая была пабудавана яшчэ ў пачатку 18 стагоддзя. Храм мужна перажыў усе ганенні і войны. А іх на Старадарожчыне было нямала. Не раз гэта зямля станавілася арэнай жорсткіх бязлітасных войнаў, здаўна гэтую тэрыторыю прадавалі, дзялілі, далучалі, аднак ва ўсе перыяды гісторыі мясцовыя жыхары імкнуліся захаваць царкву, прымнажаючы яе багацце.

У пачатку 20-га стагоддзя настаяцелем храма з'яўляўся святар Уладзімір Талюш, які ў нашы часы Рускай праваслаўнай царквой быў далучаны да ліку свяшчэннамучанікаў. Яго арыштавалі ў 33-м годзе за збор сярод прыхаджан сродкаў, якія патрабавала савецкая ўлада для выплаты падатку з царквы. Аднойчы ў сэрцах ён сказаў аднавяскоўцам: «Браты, пакайцеся, наступіла гадзіна ганенняў на нас, не верце людзям, якія называюцца камуністамі, бо яны антыхрысты!» За гэта айца Уладзіміра прысудзілі да 10 гадоў знаходжання ў канцлагеры, дзе ён і загінуў, прыняўшы пакутніцкую смерць за Хрыста. А з таго часу сам будынак храма адабралі ў вернікаў і выкарыстоўвалі як сельскі клуб, а на месцы алтара зрабілі сцэну. Вяртанне святыні вернікам адбылося толькі ў 90-х гадах. Адразу ж пачалася рэстаўрацыя царквы, быў адрамантаваны дах, цалкам адноўлена званіца. У 2013 годзе капітальны рамонт завяршыўся, і цяпер храм з'яўляецца ўпрыгожваннем не толькі вёскі Залужжа, але і ўсяго раёна.

Апошнія 22 гады прыход храма ў гонар велікамучаніка Георгія Перамаганосца ўзначальвае протаіерэй Аляксандр Пігаль – кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі. Айцец Аляксандр актыўна нясе слова Божае мясцовым жыхарам, ваеннаслужачым, у тым ліку і выратавальнікам. А вогнеборцы ў сваю чаргу заўсёды на варце бяспекі храма: праводзяць маніторынгі і інструктуюць прыхаджан мерам пажарнай бяспекі і паводзінах у выпадку ўзнікнення пажару. Пажарная небяспечнасць храмаў заключаецца ў наяўнасці сотняў свечак і лампад, напоўненных царкоўным маслам. Малая неасцярожнасць – і пажар будзе не спыніць. Георгіеўсакая царква цалкам выкананая з дрэва, а вышыня купалу ўскладняе задачу пажарных прадухіліць распаўсюджванне агню. Таму айцец Аляксандр строга кантралюе, каб царква была забяспечана неабходнай колькасцю вогнетушыцеляў, эвакуацыйныя выхады заўсёды заставаліся свабоднымі.

Акрамя таго, у храме змяшчаецца мноства культурных і гістарычных каштоўнасцяў, якія падлягаюць асаблівай ахове. А яшчэ у царкве знаходзіцца ікона «Неапалімая Купіна», якая асабліва ўшанаваная ўсімі ратавальнікамі. 17 верасня, у дзень святкавання абраза, ўсе веруючыя збіраюцца і моляцца аб тым, каб наша сумесная праца ў імя выратавання чалавека прынесла плён, каб мы сапраўды бераглі сваю спадчыну, паказвалі прыклад праявы беражлівага, ўважлівага стаўленьня да святыні.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть