image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Новая акцыя – новыя формы работы ратавальнікаў (Бярэзінскі раён)

442
Інфармаванне маладых бацькоў праз відэазванкі – адна з новых форм работы, практыкаваць якую ратавальнікі пачалі падчас акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”. 

У размове з маладымі бацькамі мы высвятляем, якія месцы ў кватэры яны лічаць небяспечнымі і чаму, нагадваем пра правілы паводзінаў пры пажары. Бясспрэчна, агітуем набыць для агульнай бяспекі сям’і аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Шматдзетная матуля Кацярына Шпак выказвае свае меркаванне наконт такога відэазванка:

–       Згодна папярэдняй дамоўленасці, я ведала, калі мне паступіць відэазванок. Па-праўдзе, рыхтаваліся з сынам: паўтарылі некаторыя правілы бяспекі, прыгожа апрануліся. Прыемна, што рабоце з маладымі сем’ямі надаецца такая ўвага. Прытым увага сапраўды карысная. Да прыкладу, нядаўна знайшла буклет “Не пакідайце дзяцей адных!” у паштовай скрыні. У ім карысна распавядаецца пра небяспеку ў доме, пачыталі з цікавасцю разам са старэйшым сынам. Дзякуй за ваш клопат!

Наперадзе ў ратавальнікаў – новая акцыя і новыя формы работы з людзьмі дзеля адзінай мэты – захавання жыцця людзей, змяншэння колькасці пажараў і выпадкаў траўматызму дзяцей пры розных абставінах.

   

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть