image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Трое мужчын дапамагалі патушыць вялікі пажар, непабаяўшыся сцяны агню (Старадарожскі раён)

360

Паведамленне аб пажары ва ўрочышчы Буяціна паступіла ў Старадарожскі РАНС уночы: запалаў сухі чарот паміж абвадным каналам і ракой Арэсай.

Агонь падняўся сцяною, зарыва было бачнае здалёк. Аўтамабілі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падаспелі хутка, аднак перашкодай на іх шляху стаў канал; давялося спыніцца. Пад’ездаў паблізу не было. Тым часам пажар хвіліну за хвілінай адыгрываў на сваю карысць.

Раптам выратавальнікі ўбачылі, як на другім беразе насустрач спяшаюцца трое мужчын. Рыбакі, не вагаючыся, прыйшлі на дапамогу. Трэба сказаць, што гэта было справай нялёгкай. Ноч стаяла халодная, вада — ледзяная, але адзін з рыбакоў не вагаўся: хутка распрануўшыся, пераплыў канал і гэтак жа ўплаў вярнуўся з пажарным рукавом, прывязаным да вяроўкі. Пажар сталі тушыць, падаючы ваду з аўтацыстэрны на другі бераг. Трое мужчын дзейнічалі энергічна і дружна. Неўзабаве ачаг агню ўдалося лакалізаваць і знішчыць.
     
“Фактычна дзякуючы гэтым траім старадаражанам удалося выйграць час і адбіць у агню насосную і лодачную станцыю, — кажа начальнік РАНС Уладзімір Усеня. — Яны дзейнічалі, як прафесійныя выратавальнікі і як сапраўдныя мужчыны. Хочацца шчыра падзякаваць ім за дапамогу, за праяўленыя смеласць і знаходлівасць. На шчасце на гэты раз усё абышлося, але ж усё магло скончыцца інакш.
           
Паважаныя грамадзяня! У сувязі з усталяваўшымся надвор'ем будзьце максімальна асцярожнымі - не пакідайце пасля сябе незатушаныя вогнішчы, не выкідвайце з вокнаў аўтамабіля недакуркі цыгарэт, шкляныя бутэлькі, якія ў сонечны дзень могуць стаць сапраўднай лінзай, якая канцэнтруе сонечныя прамяні ў кропку лінзы на гаручай як порах лясной падсцілцы. Перш чым узяць у рукі запалкі, падумайце, ці апраўданы рызык, на які вы ідзяце!”.
 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть