- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Як эфектыўна процістаяць пажарам? (Бярэзінскі раён)
Чарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях прайшло на базе Бярэзінскага райвыканкама.
Нагода для яго – больш, чым сур’езная: пачаўся вясенні пажаранебяспечны перыяд, і клопатаў хапае не толькі пажарнай службе, але і землеўладальнікам, суб’ектам прафілактыкі. Штогод вясной здараецца нямала загаранняў сухой расліннасці, віноўнікамі якіх заўседы з’яўляюцца залішне самаўпэўненыя грамадзяне. Гэты год – не выключэнне: у раёне зарэгістраваны некалькі выпадкаў гарэння сухастою. Як процістаяць выпальванню сухой расліннасці, якія меры будуць эфектыўнымі дзеля зберажэння экалогіі і маёмасці грамадзян, якая адказнасць ляжыць на людзях, кіраўніках гаспадарак раёна і прадстаўніках улады – усе гэтыя патынні разглядаліся падчас пасяджэння. Што датычыцца службы ратавання, тут на першы план выходзіць інфармацыйна-прапагандысцкая работа з людзьмі: неабходна штодня расказваць, вучыць, запэўніваць людзей у неабходнасці строгага выканання мер бяспекі. І, безумоўна, неадкладна рэагаваць на ўсе трывожныя званкі, калі людзям спатрэбіцца дапамога.