- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Месячнік пажарнай бяспекі ў Нясвіжскім раёне.
З мэтай зніжэння колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх, з трэцяга лютага на тэрыторыі Нясвіжскага раёна праходзіць месячнік пажарнай бяспекі. У рамках правядзення пажарна-прафілактычнай работы нясвіжскія ратавальнікі, у складзе назіральных камісій, штодня наведваюць домаўладання грамадзян, а таксама праводзяць прафілактычныя гутаркі ў арганізацыях і на прадпрыемствах раёна.
Штодня супрацоунікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у складзе назіральных камісій, праводзяць прафілактычныя агляды домаўладанняў грамадзян у ходзе якіх даводзяць жыхарам асноўныя патрабавання правілаў пажарнай бяспекі, нагадваюць пра неабходнасць ўстаноўкі і падтрыманні ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, недапушчэнні курэння ў стане алкагольнага ап'янення, а маладым бацькам - аб недапушчэнні пакідання малалетніх без нагляду і аб неабходнасці правядзення з дзецьмі навучальных гутарак.
Пры праверцы домаўладанняў ратавальнікі паказваюць на наяўныя парушэнні, аказваюць жыхарам кансультатыўную дапамогу, традыцыйна надаючы «асаблівую ўвагу» сацыяльна-уразлівым катэгорыям грамадзян: адзінокім і адзінока пражываючым пенсіянерам, шматдзетным сем'ям, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Таксама ў рамках месячніка пажарнай бяспекі нясвіжскія ратавальнікі рэгулярна праводзяць выступы ў працоўных калектывах. Мэта выступаў - павышэнне ў насельніцтва ўзроўню ведаў у галіне пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне людзей аб пажарах якія адбыліся на тэрыторыі Нясвіжскага раёна, Мінскай вобласці і Рэспублікі.
У ходзе прафілактычнай работы супрацоўнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адказваюць на пытанні, якія цікавяць нясвіжан, ўручаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю і заклікаюць грамадзян быць пільнымі ў пытаннях бяспекі.