image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб не дапусціць разгул вогненнай стыхіі (Мядзельскi раён)

613

Статыстыка пажараў паказвае – часцей за ўсё яны адбываюцца ад бестурботных адносін да агню саміх людзей. 

У большасці выпадкаў ўзнікненню надзвычайных сітуацый спрыяюць такія фактары, як нізкі ўзровень падрыхтаванасці і практычных навыкаў, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Гледзячы навіны, слухаючы радыё, чытаючы газеты мы бачым колькі людзей паплаціліся жыццём і здароўем толькі таму, што ім своечасова не паведамілі, што “гарым”, не аказалі першую медыцынскую дапамогу, не дапамаглі выйсці з небяспечнай зоны. Каб прадухіліць бяду і не дапусціць разгул вогненнай стыхіі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць пажарна – прафілактычную і інфармацыйна – тлумачальную работу з насельніцтвам.

24 лютага адбылася сустрэча начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з работнікамі прадпрыемства “Санаторый “Нарач”. Спачатку гэта была гутарка з работнікамі сталовай, а затым супрацьпажарны лікбез быў праведзены з абслугоўваючым персаналам. У ходзе мерапрыемства разглядаліся асноўныя правілы паводзін пры ўзнікненні пажару, дзеянні пры эвакуацыі з будынка, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеянні па сігнале ад сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і абвесткі людзей аб пажары.

Вынік працы ёсць, але работнікам МНС хочацца большага. Таму аддзел па надзвычайных сітуацыях Мядзельскага раёна нагадвае: у руках кожнага чалавека захаванасць назапашанай ім маёмасці, уласнае жыццё і здароўе блізкіх.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть